Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

15 Jun 2020

Мінскае "Дынама" падало дакументы для ўдзелу ў наступным сезоне КХЛ

Мінскае
Фота з архiва

15 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Клубы Кантынентальнай хакейнай лігі (КХЛ), сярод якіх і мінскае "Дынама", падалі дакументы для ўдзелу ў наступным сезоне. Канчатковы склад удзельнікаў чэмпіянату будзе зацверджаны на савеце дырэктараў лігі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу КХЛ.

"23 клубы падалі ўжо фінансавыя дакументы ў адпаведнасці з рэгламентам, - сказаў прэзідэнт КХЛ Аляксей Марозаў. - У бягучых умовах усе пераглядаюць і паўторна аналізуюць свае планы і бюджэты. Гэта агульныя рабочыя пытанні, якія датычацца не толькі спорту. Фінансавыя дакументы, прысланыя клубамі, ліга вывучыла і прадставіць сваё заключэнне савету дырэктараў КХЛ, менавіта там і будзе зацверджаны канчатковы склад удзельнікаў".

У папярэднім сезоне КХЛ выступалі 24 каманды, аднак уладзівастоцкі "Адмірал" прапускае наступны сезон з-за сітуацыі з каранавірусам. У клубе засталіся толькі маладзёжныя каманды ў МХЛ і U-18.

Новы сезон лігі плануецца пачаць 2 верасня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі