Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

6 Снж 2016

Мінск узначаліў рэйтынг папулярных сярод расіян турыстычных напрамкаў СНД і Грузіі па выніках года

Мінск узначаліў рэйтынг папулярных сярод расіян турыстычных напрамкаў СНД і Грузіі па выніках года6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінск узначаліў рэйтынг папулярных сярод расіян турыстычных напрамкаў СНД і Грузіі па выніках 2016 года. Такія даныя прадаставіў БЕЛТА інтэрнэт-сэрвіс пошуку атэляў RoomGuru.ru.

Сэрвіс пошуку атэляў RoomGuru.ru. выявіў самыя папулярныя ў расійскіх турыстаў гарады і краіны СНД у 2016 годзе. Рэйтынг складзены паводле даных броні атэляў для пражывання з 1 студзеня па 31 снежня 2016 года.

Мінск займае першае месца сярод гарадоў СНД і Грузіі па колькасці броні атэляў расійскімі турыстамі. Мінск, Тбілісі, Батумі, Баку і Ерэван уваходзяць у топ-5 гарадоў, папулярных у расійскіх турыстаў у 2016 годзе.

Паводле даных RoomGuru.ru, у 2016 годзе расійскі турыст патраціў у сярэднім $70 на пражыванне ў мінскім атэлі, дзе спыняўся ў сярэднім на дзве ночы.

Беларусь уваходзіць у першую дзясятку самых папулярных у 2016 годзе ў расійскіх турыстаў замежных краін, сярод якіх таксама Італія, Тайланд, Іспанія, Германія, Чэхія, Францыя, Грузія, Грэцыя і Эстонія.

Паводле даных агенцтва "ТурСтат", колькасць расійскіх турыстаў, якія наведалі Беларусь у 2016 годзе, складзе 300 тыс. чалавек.

RoomGuru.ru з'яўляецца расійскай версіяй рэсурсу HotelsCombined.com, які прызнаны лепшым у свеце пошукавікам па атэлях за апошнія чатыры гады паводле даных прэміі World Travel Awards.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі