Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

18 Май 2016

Мінск уваходзіць у топ-3 папулярных у расіян гарадоў для падарожжаў летам

18 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінск уваходзіць у топ-3 папулярных у расіян гарадоў для падарожжаў летам. Такія даныя прадаставіў БЕЛТА турыстычны анлайн-сэрвіс Travel.ru.

У топ-10 папулярных гарадоў для летніх паездак уваходзяць Прага, Мінск, Парыж, Рыга, Баку, Талін, Рым, Барселона, Хельсінкі і Лондан.

У Мінск браніруюць паездкі ў сярэднім на тры ночы. Беларуская сталіца нараўне з Баку з'яўляецца таксама самай бюджэтнай замежнай сталіцай для паездак летам (турысты плацяць у сярэднім па 45 еўра за пражыванне ў суткі). Самы дарагі горад - Лондан з бюджэтам больш як 200 еўра.

У сярэднім у турпаездкі па замежных гарадах расійскія турысты адправяцца летам на 5 дзён і заплацяць за пражыванне каля 75 еўра ў суткі.

Рэйтынг заснаваны на даных броняў гасцініц і апартаментаў для пражывання з 1 чэрвеня па 31 жніўня турыстамі, якія падарожнічаюць самастойна.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі