Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

10 Стд 2013

Мінск прыме міжнародны фестываль кароткаметражных фільмаў з 12 па 20 студзеня

10 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Другі міжнародны фестываль кароткаметражных фільмаў Cinema Perpetuum Mobile пройдзе ў Мінску з 12 па 20 студзеня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі арганізатары мерапрыемства.

Праграма кінафоруму вельмі разнастайная - 300 фільмаў з 41 краіны. Яны будуць прадстаўлены ў сямі секцыях: ігравыя і дакументальныя стужкі, анімацыя і відэаарт, эксперыментальныя, музычныя фільмы, экалагічныя і дзіцяча-юнацкія карціны.

З навінкамі кінарынку змогуць азнаёміцца не толькі мінчане і госці сталіцы, але і жыхары абласных цэнтраў і іншых буйных гарадоў Беларусі: Брэста, Віцебска, Гомеля, Гродна, Ліды, Мазыра, Наваполацка, Салігорска. У той жа час паказы міжнароднай праграмы адбудуцца ў 16 краінах свету.

Першы штогадовы міжнародны кінафестываль кароткаметражнага кіно прайшоў у Мінску ў студзені 2012 года. На конкурс было прыслана 190 аўтарскіх фільмаў з 30 краін. Знакамітае журы выбірала лепшыя фільмы ў некалькіх намінацыях. Паказы сабралі шырокую зацікаўленую аўдыторыю і атрымалі рэзананс у прэсе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі