Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

1 Dec 2021

Мінск прыме маладзёжны ЧЕ па танцавальным спорце

Мінск прыме маладзёжны ЧЕ па танцавальным спорце
Фота НАК Беларусі

1 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сталічным Палацы спорту адбудуцца два міжнародныя турніры па танцах WDSF: чэмпіянат Еўропы сярод моладзі (10 танцаў) і спаборніцтвы Alliance Trophy-2021, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК Беларусі.

У спрэчцы за тытул кантынентальнага форуму сыдуцца танцавальныя пары больш як з 20 краін. Традыцыйна спаборніцтвы ў камбінацыі стандартнай і лацінаамерыканскай праграм лічацца аднымі з самых складаных сярод дысцыплін танцавальнага спорту.

4 снежня днём на паркеце Палаца спорту пройдуць папярэднія адборачныя раўнды спаборніцтваў, а ў вячэрнім аддзяленні адбудуцца паўфінальны і фінальны туры, якія і вызначаць вынік тытульнага турніру Еўропы.

У праграме турніру Аlliance Trophy-2021 спартсмены ўсіх узростаў будуць імкнуцца да перамогі ў класавых і адкрытых катэгорыях у розных спаборніцкіх дысцыплінах.

Урачыстая цырымонія адкрыцця адбудзецца 4 снежня ў 19.00. Пачатак аддзяленняў 4 і 5 снежня: 9.30, 14,30, 19.00 (чэмпіянат Еўропы па танцавальным спорце сярод моладзі: 4 снежня, 14.30 - папярэднія раўнды, 19.00 - паўфіналы, фінал).

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Сусветная федэрацыя танцавальнага спорту (WDSF), РГА "Беларускі альянс танцавальнага спорту", Міністэрства спорту і турызму і Мінскі гарвыканкам пры падтрымцы Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі