Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

22 Чэр 2018

Мінск прыме чэмпіянат Еўропы па фехтаванні ў 2020 годзе

22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінск прыме чэмпіянат Еўропы па фехтаванні ў 2020 годзе, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік старшыні Беларускай федэрацыі гэтага віду спорту Андрэй Губанаў.

Рашэнне аб правядзенні турніру прынята на кангрэсе Еўрапейскай канфедэрацыі фехтавання (EFC) у сербскім Нові-Садзе. Як адзначыў Андрэй Губанаў, для правядзення вялікага міжнароднага турніру плануецца задзейнічаць мінскі Палац спорту. "Гэты комплекс добра вядомы многім камандам пасля чэмпіянату Еўропы для атлетаў да 23 гадоў. Дарослы кантынентальны форум крыху большы па маштабах і па колькасці ўдзельнікаў, таму акрамя Палаца спорту хацелася б задзейнічаць і плошчы прылеглай лядовай пляцоўкі спартшколы БФСТ "Дынама". На кангрэсе ў Сербіі прадстаўнікі іншых краін добрымі словамі адзываліся аб маладзёжным чэмпіянаце Еўропы, які ў красавіку 2017 года прайшоў у Мінску, і аднагалосна прагаласавалі за Беларусь, якая атрымала права правядзення больш значных спаборніцтваў у 2020 годзе", - расказаў намеснік старшыні федэрацыі.

У Нові-Садзе таксама прынята рашэнне, што чэмпіянат Еўропы 2019 года пройдзе ў нямецкім Дзюсельдорфе. У мінскім еўрапейскім форуме фехтавальшчыкаў у 2020 годзе плануецца ўдзел больш як 500 спартсменаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс