Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

24 Oct 2018

Мінск прэтэндуе на правядзенне матчу за Суперкубак УЕФА ў 2021 годзе

Мінск прэтэндуе на правядзенне матчу за Суперкубак УЕФА ў 2021 годзе

24 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" заявіла аб зацікаўленасці правесці матч за Суперкубак УЕФА ў 2021 годзе на мінскім стадыёне "Дынама", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе АБФФ.

Конкурс па выбары стадыёна, дзе пройдзе сустрэча за Суперкубак-2021, пачаўся 28 верасня 2018 года. Краіны, якія зацікаўлены прыняць гэты матч, павінны адправіць свае заявачныя дасье УЕФА да 15 лютага 2019 года. Затым у маі - чэрвені 2019 года выканкам УЕФА назаве асацыяцыю, якая прыме матч за Суперкубак УЕФА ў 2021 годзе.

У гэтым месяцы сталічнаму стадыёну "Дынама" была афіцыйна прысвоена чацвёртая катэгорыя УЕФА, што дае магчымасць яму прымаць матчы самага высокага ўзроўню.

У 2019 годзе Суперкубак УЕФА прыме турэцкі Стамбул, а ў 2020-м трафей будзе разыграны ў партугальскім Порту.

Раней АБФФ ужо ўдзельнічала ў конкурсе на правядзенне ў Мінску матчаў фінальнай стадыі чэмпіянату Еўропы-2020, а таксама Суперкубка УЕФА-2020. Абедзве спробы не мелі поспеху.

Суперкубак УЕФА - афіцыйны футбольны турнір, які адкрывае еўрапейскі сезон і складаецца з аднаго матчу, дзе сустракаюцца пераможцы Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы папярэдняга сезона. Розыгрыш звычайна праводзіцца ў сярэдзіне жніўня. Пераможцамі паядынкаў за Суперкубак станавіліся 24 каманды, найбольш тытулаванымі з іх з'яўляюцца італьянскі "Мілан" і іспанская "Барселона", якія выйгралі па пяць трафеяў. Першым уладальнікам Суперкубка ў 1972 годзе стаў галандскі "Аякс" з Амстэрдама, цяперашні ўладальнік тытула - іспанскі "Атлетыка" з Мадрыда.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі