У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

24 Жнв 2016

Мінскі паўмарафон у Дзень горада чакае да 20 тыс. удзельнікаў

24 жніўня, Мінск /Аксана Каруна - БЕЛТА/. На Мінскім паўмарафоне ў Дзень горада чакаецца да 20 тыс. удзельнікаў, паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення спорту і турызму Мінгарвыканкама Святлана Дзямешка сёння на прэс-канферэнцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Цяпер ідзе рэгістрацыя ўдзельнікаў марафону. Заяўкі прымаюцца да 31 жніўня. Плануецца ўдзел да  20 тыс. чалавек", - сказала Святлана Дзямешка. У мінулым годзе мерапрыемства сабрала амаль 15 тыс. бегуноў.

Мінскі паўмарафон з'яўляецца галоўным спартыўным мерапрыемствам, прысвечаным Дню горада. У ім удзельнічаюць і прафесійныя марафонцы, і непадрыхтаваныя бегуны, фармат спаборніцтваў дае магчымасць выбраць адну з трох дыстанцый.

Паўмарафон адбудзецца 4 верасня на пляцоўцы каля Палаца спорту. Ён пройдзе па трасе, якая была сертыфікавана Міжнароднай федэрацыяй лёгкай атлетыкі ў мінулым годзе. Яе працягласць крыху больш за 10 км. Першы забег - карпаратыўны, у якім удзельнічаюць усе жадаючыя і арганізацыі горада. Ён чакаецца самым масавым. Найбольш актыўныя і трывалыя ўдзельнікі прабягуць паўмарафон працягласцю 21 км. Плануецца прыезд у Мінск вядомых спартсменаў, адзначыла намеснік начальніка профільнага ўпраўлення мэрыі.

У цэлым, паводле яе слоў, да святкавання Дня горада будзе прымеркавана больш за 20 спартыўных мерапрыемстваў у сталіцы.

Мерапрыемствы, прысвечаныя Дню горада Мінска, у бягучым годзе пройдуць у першыя выхадныя верасня - 3 і 4 верасня. У гэтым годзе Мінск адзначыць 949-годдзе з даты першага згадвання ў "Аповесці мінулых гадоў" у 1067 годзе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс