Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

23 Ліс 2016

Мінск часова стане культурнай сталіцай выяўленчага мастацтва Еўразіі

23 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародная выстава сучаснага мастацтва "Ад Лісабона праз Мінск да Уладзівастока" пройдзе ў Мінску ў снежні, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Францыі.

Праект ініцыіравалі пасольства Беларусі ў Францыі і пастаяннае прадстаўніцтва Беларусі пры ЮНЕСКА. Выставу плануецца адкрыць у Мінску 21 снежня ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага на заканчэнне Года культуры ў Беларусі. Плануецца, што экспазіцыя будзе ўключаць па некалькі работ аднаго сучаснага мастака з больш як 25 сталічных і буйных гарадоў краін Еўразіі. Такі маштабны праект прэтэндуе стаць адным з самых яркіх праектаў Года культуры, адзначылі ў пасольстве.

"Арганізацыя выставы "Ад Лісабона праз Мінск да Уладзівастока" ў сталіцы Беларусі прадэманструе імкненне і вядучую ролю краіны ў жаданні пабудаваць агульнаеўрапейскі дом без раздзяляльных ліній, межаў і проціпастаўленняў. Фактычна на час выставы Мінск стане своеасаблівай культурнай сталіцай выяўленчага мастацтва Еўразіі", - адзначылі ў пасольстве.

Калекцыя выставы, як чакаецца, прадставіць работы мастакоў з наступных краін і гарадоў: Аўстрыя (Вена), Балгарыя (Сафія), Бельгія (Брусель), Венгрыя (Будапешт), Вялікабрытанія (Лондан), Германія (Берлін), Італія (Рым), Казахстан (Астана), Латвія (Рыга), Літва (Вільнюс), Малдова (Кішынёў), Нідэрланды (Гаага), Польшча (Варшава), Расія (Масква, Санкт-Пецярбург, Уладзівасток), Румынія (Бухарэст), Сербія (Бялград), Славакія (Браціслава), Украіна (Кіеў), Францыя (Парыж), Партугалія (Лісабон, Мадрыд), Манака (Монтэ-Карла), Чэхія (Прага), Швейцарыя (Берн), Эстонія (Талін).

Куратарамі выставы з'яўляюцца суаўтары ідэі праекта: лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь прафесар Віктар Альшэўскі і пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка.

Міністэрства замежных спраў прыняло агульны патранаж над гэтым праектам. Яго таксама падтрымаў Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт. Арганізацыйную падтрымку выставе аказваюць пасольствы Беларусі ў краінах Еўропы і Азіі. Пастаяннае прадстаўніцтва Беларусі пры ЮНЕСКА прапрацоўвае магчымасць патранажу над праектам генеральнага дырэктара ЮНЕСКА.

Канцэпцыя выставы прадугледжвае магчымасць яе экспанавання тымі гарадамі, адкуль прыбудуць работы. Рэалізацыя праекта падкрэсліць вядучую ролю Беларусі ў справе пабудовы максімальна шырокай культурнай прасторы, якая аб'ядноўвае краіны і народы Еўразіі, лічаць у пасольстве Францыі.

Канцэпцыя "Вялікай Еўропы ад Лісабона да Уладзівастока" належыць прэзідэнту Францыі Шарлю дэ Голю, які марыў аб стварэнні "агульнаеўрапейскага дома". У сваёй гістарычнай прамове ў 1959 годзе ў Страсбургу прэзідэнт Францыі Шарль дэ Голь заявіў: "Так, уся Еўропа ад Атлантыкі да Урала будзе вырашаць лёсы свету!" Галоўнай ідэяй з'яўлялася імкненне да пабудовы міру на кантыненце.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі