Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

11 Feb 2016

Мінск апярэдзіў Маскву і Кіеў па колькасці квадратных метраў гандлёвай плошчы на 1 тыс. жыхароў

11 лютага, Мінск /Аксана Каруна - БЕЛТА/. У Мінску тэмп росту ў сталіцы рынку камерцыйнай нерухомай маёмасці, у тым ліку гандлёвай, значна апярэджвае попыт. На гэты факт звярнула ўвагу намеснік старшыні Мінгарвыканкама Жанна Бірыч сёння на пасяджэнні мэрыі, на якім падводзіліся вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця горада ў 2015 годзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ужо цяпер па колькасці квадратных метраў гандлёвай плошчы на 1 тыс. жыхароў Мінск (520 кв.м) наблізіўся да Санкт-Пецярбурга (528 кв.м) і Варшавы (556 кв.м), а Маскву (483 кв.м) і Кіеў (378 кв.м) нават абагнаў", - канстатавала намеснік старшыні гарвыканкама.

У мінулым годзе ў Мінску ўведзена ў эксплуатацыю 12 аб'ектаў сумарнай арэндапрыдатнай плошчай 93 тыс. кв.м. На канец 2016-га заяўлены яшчэ 22 аб'екты агульнай плошчай 320 тыс. кв.м ("Дана Мол", "Галерэя", "Грын Сіці" і інш.). Такім чынам, аб'ём рынку гандлёвай плошчы вырасце на трэць.

Для павышэння аддачы ад выкарыстання арэндных плошчаў Жанна Бірыч рэкамендавала адміністрацыям раёнаў і сталіцы і галоўнаму ўпраўленню спажывецкага рынку гарвыканкама прапрацаваць з уласнікамі гандлёвых месц магчымасць прыцягнення вытворцаў спажывецкіх тавараў на мінімальныя стаўкі арэнднай платы або без яе спагнання.

"Далейшае ўкладанне капіталу ў будаўніцтва аб'ектаў адміністрацыйнага, гандлёвага, гасцінічнага прызначэння не дае належнага эканамічнага эфекту як для інвестараў, так і для дзяржавы", - лічыць намеснік старшыні Мінгарвыканкама.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі