У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

15 Стд 2019

Мінінфарм расказаў аб насычанай праграме XXVI Мінскай кніжнай выстаўкі-кірмашу

Мінінфарм расказаў аб насычанай праграме XXVI Мінскай кніжнай выстаўкі-кірмашу

15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Насычаную праграму XXVI Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу прадставіў журналістам намеснік міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Дзень адкрыцця выстаўкі будзе азнаменаваны яркімі сустрэчамі і прэзентацыяй праекта  Terra poetica з удзелам Міхаіла Швыдкога. Ён прадставіць аўтараў альманаха, паводле твораў якіх сучаснікі ставяць спектаклі. Сярод іх п'еса "Гэта ўсё яна" Андрэя Іванова, пастаўленая ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі.

Паводле слоў намесніка міністра, у той жа дзень таксама будзе дадзены старт інтэрактыўнаму праекту, што сімвалізуе мір у Беларусі. "Мы хочам сабраць мірны танк з кніг. 75 гадоў мы спакойна жывём, працуем і ствараем кнігі. Кожны жадаючы можа прыняць удзел у зборы гэтага танка. А затым кнігі, з якіх ён будзе складацца, мы перададзім у дзіцячыя і медыцынскія ўстановы, зацікаўленыя ў папаўненні сваіх бібліятэк", - адзначыў Ігар Бузоўскі.

Асноўным мерапрыемствам другога дня - Дня аўтараў - стане Міжнародны сімпозіум літаратараў "Пісьменнік і час", які пройдзе пяты раз і збярэ больш за 50 пісьменнікаў з 25 краін. Адбудуцца шматлікія сустрэчы і аўтограф-сесіі з папулярнымі пісьменнікамі. "Я перакананы, што яркія насычаныя дыялогі зацікавяць не толькі ўдзельнікаў сімпозіума, але і ўсіх наведвальнікаў выстаўкі", - сказаў Ігар Бузоўскі.

Яшчэ адной цікавай падзеяй аўтарскага дня стане прэзентацыя кнігі "В ритме летящих лет...", прысвечанай 100-годдзю УЛКСМ. У кнізе можна атрымаць адказы на пытанні, хто з беларускіх паэтаў не пісаў вершы аб камсамоле, колькі дзён нараджэння ў беларускага камсамола, чаму кнігу адкрывае фатаграфія бацькі Максіма Багдановіча і інш.

У час трэцяга дня работы выстаўкі арганізатары пастараюцца акцэнтаваць увагу на беларускай тэматыцы. "Мы хочам выклікаць яшчэ большую цікавасць да беларускіх кніг, іх аўтараў, дызайну. Адна з асноўных задач выстаўкі - прыцягненне і навучанне спецыялістаў у пытаннях пошуку новых форм работы. Дыскусійна-адукацыйныя пляцоўкі  "Краўдфандынг і сацыяльныя сеткі. Платформы для падтрымкі і папулярызацыі кніг", "New Books: Кнігі з дапоўненай рэальнасцю - часовае захапленне або реальнае будучае?" - гэта вялізнае поле для размовы шырокага кола прафесіяналаў. Спадзяюся, што яно стане цікавым і для наведвальнікаў, таму што, з аднаго боку, гэта прафесійныя пытанні, з другога боку, інтэрактыў, карысны ўсім", - адзначыў намеснік міністра.

У той жа дзень таксама адбузецца ўзнагароджванне пераможцаў 58-га Нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі" і падвядзенне вынікаў рэспубліканскага конкурсу на лепшы кнігагандлёвы аб'ект "Мы робім па-людску?!". "Навучыцца працаваць з усёй кніжнай сферай - гэта наша галоўная задача. Бо мы імкнёмся рабіць усё для таго, каб хацелі і любілі чытаць, а таксама разумелі, што кніга - гэта цікавы і захапляючы занятак, добры адпачынак, самаўдасканаленне і выхаваўчы інструмент. І каб высветліць, ці ўсё правільна мы робім, праводзім конкурс "Мы робім па-людску?!". Аналагічнае пытанне задаецца ўсім наведвальнікам кніжных магазінаў з прапановай даць ім ацэнку праз СМС-галасаванне, за што пакупнік атрымлівае 10 працэнтаў скідкі. Такім чынам мы  атрымліваем зрэз па рабоце кніжных магазінаў нашай краіны", - расказаў Ігар Бузоўскі.

Чацвёрты дзень Мінскай кніжнай выстаўкі будзе асабліва цікавы бацькам і дзецям, таму што будзе прэзентавана дзіцячая літаратура. Падвядуць таксама вынікі акцыі "Пішам кнігу разам. Якой мы хочам бачыць Беларусь праз 10 гадоў", арганізатарамі якой выступаюць Міністэрства інфармацыі і Міністэрства адукацыі. Студэнтам і вучням прапанавана напісаць на электронную скрыню Мінінфарма сваё бачанне краіны ў 10 сказах.

Заключны дзень работы выстаўкі будзе прысвечаны ўзнагароджванню лепшых экспазіцый.

У Мінскім храме-помніку ў гонар Усіх святых і ў памяць аб ахвярах, якія выратаванню Айчыны нашай паслужылі, будзе арганізавана дыскусійная пляцоўка аб ролі кнігі ў фарміраванні культуралагічнага і духоўна-маральнага складніка развіцця грамадства, а таксама арганізавана тэматычная выстаўка і прэзентацыі новых кніг.

У мінскіх кафэ і рэстаранах запланавана правядзенне гастратыдня, у час якога ў меню ўключаць стравы, апісаныя ў кнігах беларускіх пісьменнікаў.

XXVI Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш пройдзе пад слоганам "Больш чым кнігі" з 6 па 10 лютага ў адміністрацыйным комплексе па праспекце Пераможцаў, 14. На пляцоўцы амаль 3 тыс. кв.м будзе прадстаўлена больш за 300 экспанентаў. Заяўкі на ўдзел падалі прадстаўнікі 35 краін. Чакаецца, што выстаўку наведаюць каля 60 тыс. чалавек. Арганізатарамі выступаюць Міністэрства інфармацыі, Мінскі гарвыканкам, Саюз пісьменнікаў Беларусі, суарганізатары - міністэрствы замежных спраў, адукацыі, культуры, ААТ "Белкніга", ТАА "Макбел".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску