Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

6 Лют 2015

Мінкультуры Беларусі 2016 год прапануе аб'явіць Годам культуры

6 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства культуры Беларусі прапануе 2016 год аб'явіць Годам культуры. Аб гэтым паведаміў сёння на калегіі Міністэрства культуры па выніках работы ў 2014 годзе кіраўнік ведамства Барыс Святлоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў міністра, час патрабуе высокай адказнасці, самааддачы, дзелавой актыўнасці і разліку на ўласныя рэсурсы і магчымасці. Кіраўнік ведамства акрэсліў актуальныя задачы, над якімі ўсім работнікам галіны давядзецца працаваць у гэтым годзе.

У першую чаргу будзе весціся работа па распрацоўцы і прыняцці дзяржаўнай праграмы "Культура 2020". У галіне прававога забеспячэння прадоўжыцца суправаджэнне праекта Кодэкса аб культуры, завяршэнне работы над ім плануецца ў бягучым годзе. Будзе весціся маніторынг нарматыўна-прававой базы з мэтай унясення карэкціровак у заканадаўства з улікам патрэбнасцей практыкаў.

Міністр звярнуў увагу на такую важную пазіцыю, як аптымізацыя расходавання сродкаў у галіне культуры, нарошчванне пазабюджэтных даходаў арганізацый, аб'ёмаў спонсарскай дапамогі.

Аптымізацыя будзе прадоўжана таксама і ў адносінах да кадраў. Міністр падкрэсліў, што важна праводзіць аналіз вынікаў аптымізацыі структуры ўстаноў культуры, штатнай колькасці ў арганізацыях, уплыву на забеспячэнне якасці аказваемых насельніцтву паслуг.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі