У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

3 Снж 2014

Мінгандаль Беларусі запрашае шэф-повараў да ўдзелу ў рабоце выстаўкі "ЭКСПА-2015" у Мілане

3 снежня, Мінск /Марыя Дзмітрыева - БЕЛТА/. Міністэрства гандлю Беларусі запрашае беларускіх шэф-повараў прыняць удзел у адборы кандыдатур для работы ў рэстаране нацыянальнай беларускай кухні на Сусветнай выстаўцы "ЭКСПА-2015" у Мілане (Італія). Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе гандлёвага ведамства.Заяўкі прымаюцца да 10 снежня 2014 года.

Сусветная выстаўка "ЭКСПА-2015" пад дэвізам "Накарміць планету, энергія для жыцця" пройдзе ў Мілане з 1 мая па 31 кастрычніка 2015 года. "Выстаўка прызначана стаць буйнейшым глабальным выставачным форумам, які прысвечаны самым актуальным выклікам чалавецтву ў сферы харчавання", - растлумачылі ў прэс-службе.

У нацыянальным павільёне Беларусі, які будзе працаваць у час выстаўкі, італьянская кампанія Stahlbau Picler S.r.1. арганізуе рэстаран нацыянальнай беларускай кухні, у якім будуць працаваць два шэф-повары - грамадзяніны Беларусі. Перад адкрыццём выстаўкі, у красавіку, шэф-повары пройдуць стажыроўку ў аб'ектах грамадскага харчавання атэля "Шэратон" у Мілане.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на сайце Міністэрства гандлю Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс