VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

20 Ліс 2017

Мінчанін Мікіта Бялько стаў уладальнікам Гран-пры конкурсу "Халі-Хало" ў Наваполацку

20 лістапада, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Мінчанін Мікіта Бялько стаў уладальнікам Гран-пры міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Халі-Хало" ў Наваполацку, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У якасці прыза ўладальніку галоўнай узнагароды песеннага форуму ўручаны прафесійны мікрафон.

Першыя месцы ў трох узроставых катэгорыях журы размеркавала наступным чынам. У малодшай групе (ад 8 да 10 гадоў) - Даніэль Вольскі (Мінск), у сярэдняй (ад 11 да 13 гадоў) - Ліліяна Садоўская (Магілёў), у старшай (ад 14 да 16 гадоў) - Алена Алферына (Румынія).

З заслужанай перамогай усіх лаўрэатаў конкурсу павіншавала старшыня міжнароднай судзейскай калегіі заслужаная артыстка Беларусі Ірына Дарафеева. Яна таксама звярнула ўвагу на важнасць існуючай узроставай градацыі пераможцаў песеннага форуму, што дае магчымасць юным выканаўцам па меры сталення спрабаваць свае сілы ў розных катэгорыях і садзейнічае іх прафесійнаму станаўленню. "Няхай конкурс "Халі-Хало" нараджае сапраўдных зорак", - пажадала Ірына Дарафеева.

На адборачныя туры песеннага спаборніцтва паступіла больш за 120 заявак, у выніку за перамогу на сцэне Палаца культуры ААТ "Нафтан" 18-19 лістапада спаборнічалі 56 вакалістаў. У складзе журы майстэрства ўдзельнікаў ацэньвалі педагогі па вакале, кампазітары і дзеячы мастацтваў з Беларусі, Эстоніі, Малдовы, Украіны.

Конкурс праводзіцца ў мэтах раскрыцця і падтрымкі таленавітых юных выканаўцаў, садзейнічання творчаму развіццю і выканальніцкаму майстэрству дзяцей і моладзі, папулярызацыі дзіцячай музычнай творчасці, выхавання мастацкага густу, адраджэння лепшых традыцый эстраднага жанру, пазіцыянавання дзіцячага вакальнай творчасці як неад'емнай часткі культуры Беларусі, абмену творчымі ідэямі і практычным вопытам.

Арганізатарамі конкурсу выступаюць Міністэрства культуры, Віцебскі аблвыканкам, Наваполацкі гарвыканкам.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход