Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

8 Снж 2015

Мінчане ўпершыню змогуць паразмаўляць з інтэрактыўным Дзедам Марозам

8 снежня, Мінск /Аксана Каруна - БЕЛТА/. Мінчане ўпершыню ў бягучым годзе змогуць паразмаўляць з інтэрактыўным Дзедам Марозам. Аб гэтым паведаміла сёння журналістам першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі - начальнік упраўлення культуры Мінгарвыканкама Віталіна Рудзікава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Такая акцыя запланавана ў час традыцыйнага шэсця навагодніх персанажаў, якое адбудзецца 25 снежня і адкрые праграму гарадскіх мерапрыемстваў па святкаванні Новага года, адзначыла Віталіна Рудзікава. Шэсце стартуе ў 16.30 ад плошчы Незалежнасці. Дзяды Марозы і казачныя персанажы (амаль 800 прадстаўнікоў з усіх раёнаў горада) пройдуць па праспекце Незалежнасці, вуліцах Леніна, Інтэрнацыянальнай і фінішуюць на плошчы Свабоды. Гэта плошча ў перыяд навагодніх свят будзе пешаходнай. "У бягучым годзе зменены фармат правядзення парада. Пасля заканчэння шэсця мінчанам прадставяць атракцыён 3D-мэпінг на фасадзе канцэртнай залы "Верхні горад". Дарослыя і дзеці змогуць паразмаўляць з інтэрактыўным Дзедам Марозам. Такі атракцыён у навагоднія святы мы прапануем мінчанам упершыню", - удакладніла прадстаўнік гарвыканкама.

Адносна святочных мерапрыемстваў яна расказала, што па традыцыі ў навагоднюю ноч адной з асноўных пляцовак у сталіцы будзе тэрыторыя каля Палаца спорту (з 23.00 да 4.00). "Тут установяць вялікую сцэнічную пляцоўку. Наведвальнікам прапануюць цікавую канцэртную праграму з удзелам вядомых беларускіх артыстаў. У кожным раёне горада арганізуюць адкрытыя пляцоўкі, у асноўным, у паркавых зонах. Усяго ў навагоднюю ноч у сталіцы будуць працаваць 27 адкрытых пляцовак. Музычна-піратэхнічнае феерверк-шоу можна будзе ўбачыць на пляцоўцы каля Палаца спорту", - інфармавала Віталіна Рудзікава.

Канцэрты, святочныя паказы падрыхтавалі ўсе ўстановы культуры Мінска. Плануецца больш як 200 святочных мерапрыемстваў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі