Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

2 Врс 2021

Мікралабараторыю для тэстаў на COVID-19 адкрыюць на Цэнтральным аўтавакзале ў верасні

Мікралабараторыю для тэстаў на COVID-19 адкрыюць на Цэнтральным аўтавакзале ў верасні
Фота з архiва

2 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі плануе ў гэтым месяцы адкрыць яшчэ адзін пункт па адборы біялагічнага матэрыялу на каранавірусную інфекцыю - на тэрыторыі Цэнтральнага аўтавакзала, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА намеснік галоўнага ўрача ўстановы Наталля Аўтухова.

"Даследаванні будуць праводзіцца ў мікрабіялагічнай лабараторыі Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі па адрасе: зав. Бранявы, 10А. Гэтак жа, як і пры адборы проб у пункце на чыгуначным вакзале. Вынікі даследаванняў атрымліваюцца хутка - адказ прыходзіць на працягу сутак, затрымак у нас няма. У суботу, напрыклад, вынік даследавання гатовы ў той жа дзень", - удакладніла Наталля Аўтухова.

Лабараторнае тэсціраванне на COVID-19 метадам ПЛР для тых, хто выязджае за межы Беларусі ў краіны, дзе патрабуецца афіцыйнае пацвярджэнне аб адсутнасці інфекцыі, ажыццяўляецца ў мікрабіялагічнай лабараторыі гарадскога цэнтра толькі па папярэднім электронным запісе (калі адбор праводзіцца на вакзале, пры сабе акрамя іншага трэба мець копію білета). На працэдуру пажадана прыйсці не еўшы або не раней як праз 1,5 гадзіны пасля прыёму ежы, курэння.

Забраць вынікі на рускай і англійскай мовах з QR-кодам можна на наступны дзень пасля забору матэрыялу з 9.00 да 11.00. А ў суботу - у той жа дзень з 16.00 да 17.00.

Скарыстацца паслугай могуць і тыя, хто едзе ў Беларусь, напрыклад, вяртаецца з падарожжа і хоча перастрахавацца, але таксама па папярэднім запісе (напярэдадні працэдуры).

Кошт даследавання на сённяшні дзень складае для рэзідэнтаў рэспублікі-  Br31,73 (з унясеннем вынікаў у сістэму "Падарожнічаю без COVID-19" - Br35,33), для нерэзідэнтаў - Br44,42 (Br48,02).

Мікрабіялагічная лабараторыя на чыгуначным вакзале працуе з 9.00 да 18.00 з тэхнічным перапынкам з 12.00 да 13.00, а па суботах - з 9.00 да 12.00. Аналагічны графік прадугдеджваецца і на Цэнтральным аўтавакзале.

Між тым з-за высокага попыту ў летні перыяд мікрабіялагічная лабараторыя гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі ў Нацыянальным аэрапорце Мінск з 19 жніўня перайшла на кругласутачны рэжым работы. Пасажыры могуць у любы час (у тым ліку ў выхадныя і святочныя дні) здаць ПЛР-тэст на COVID-19 або прайсці дыягнастычнае экспрэс-тэсціраванне на антыген COVID-19 (ДЭТ Ag). У асноўнай масе (каля 70 працэнтаў выпадкаў) паслугай ПЛР-тэсціравання карыстаюцца грамадзяне Беларусі.

Падрабязную інфармацыю аб тэсціраванні на каранавірусную інфекцыю можна знайсці на сайце Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі