Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

22 Лют 2016

Меліціна Станюта стала бронзавым прызёрам у практыкаваннях з булавамі на "Гран-пры Масквы"

22 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Лідар беларускай каманды па мастацкай гімнастыцы Меліціна Станюта стала бронзавым прызёрам у практыкаваннях з булавамі на "Гран-пры Масквы", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

За выступленне яна атрымала ад суддзяў 18,316 бала. Лепш за беларуску кампазіцыю з булавамі выканалі расіянкі Маргарыта Мамун - 18,950 бала (першае месца) і Арына Аверына - 18,350 (другое месца). У трох астатніх відах (практыкаванні са стужкай, мячом і абручом) Меліціна Станюта заняла чацвёртыя месцы.

У мнагабор'і турніру вядучая беларуская гімнастка размясцілася на пятым радку падагульняючага пратакола - 72,249. Перамогу па суме чатырох практыкаванняў святкавала расіянка Аляксандра Салдатава - 74,066 бала. Другая беларуска Кацярына Галкіна заняла 12-е месца - 67,765 бала.

Адначасова з дарослымі спаборніцтвамі ў Маскве прайшоў турнір "Alina cup" на прызы алімпійскай чэмпіёнкі Аліны Кабаевай. Юніёрка Аліна Гарнасько ўзнялася на верхнюю прыступку п'едэстала гонару ў практыкаваннях са скакалкай (16,200 бала) і булавамі (16,750 бала), таксама беларуска стала трэцяй у практыкаванні з абручом (16,100 бала).

Чарговымі буйнымі спаборніцтвамі беларускіх грацый стане этап Кубка свету, які з 24 па 26 лютага пройдзе ў фінскім Эспа.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі