Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

28 Снж 2016

МАЗы беларускай каманды паспяхова перапраўлены па моры ў Аргенціну і накіраваліся да месца старту "Дакара"

28 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гоначныя МАЗы паспяхова перапраўлены марскім шляхам у Аргенціну і накіраваліся да месца старту "Дакара", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў беларускай аўтамабільнай камандзе "МАЗ-СПОРТаўта".

Шматтонныя машыны амаль месяц перапраўляліся марскім паромам з Еўропы ў Паўднёвую Амерыку. "Нягледзячы на доўгае плаванне МАЗы знаходзяцца ў добрым стане, без пашкоджанняў. Завяліся без праблем, усе пломбы на месцы", - расказаў кіраўнік групы тэхнічнай падтрымкі "МАЗ-СПОРТаўта" Дзмітрый Бабарыка.

Цяпер беларускія пілоты разам з камандай накіроўваюцца з Буэнас-Айрэса ў сталіцу Парагвая Асунсьён. Шлях зойме больш за 1 тыс. км. "Калі дабяромся да стаянкі, яшчэ раз праверым аўтамабілі - гэта зойме крыху часу. У тэхнічным плане машыны поўнасцю гатовы", - дадаў Дзмітрый Бабарыка.

У складзе мазаўскай каманды 31 чалавек (тры пілоты і тры штурманы, а таксама тэхнічная група). Разам з ужо добра вядомымі пілотамі, якія раней прымалі ўдзел у "Дакары", Сяргеем Вязовічам і Аляксандрам Васілеўскім у прэстыжным ралі-рэйдзе прыме ўдзел трохразовы чэмпіён Беларусі па дрыфтынгу Аляксей Вішнеўскі. Малады пілот ужо даказаў, што кіруе шматтонным грузавіком не горш, чым спартыўным легкавым аўтамабілем у ходзе гонкі "Шаўковы шлях" летам бягучага года.

На "Дакары-2017" будуць прадстаўлены два абноўленыя спартыўныя грузавікі каманды "МАЗ-СПОРТаўта", на якіх устаноўлены маторы магутнасцю 930 к.с., створаныя чэшскай кампаніяй на аснове агрэгатаў ад вядомай фірмы Caterpillar. Грузавік Аляксандра Васілеўскага застаецца аснашчаным механічным рухавіком Тутаеўскага завода.

Ралі-рэйд "Дакар-2017" пройдзе па дарогах Аргенціны, Балівіі і Парагвая з 2 па 14 студзеня 2017 года. Працягласць маршруту складзе амаль 9 тыс. км.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі