Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

16 Сак 2015

Мазаіку ордэнаў і назіральную пляцоўку на Кургане Славы адрэстаўрыруюць да 1 мая

Рэстаўрацыя мемарыяльнага комплексу "Курган Славы"16 сакавіка, Смалявіцкі раён /Кар. БЕЛТА/. Мазаіка ордэнаў і назіральная пляцоўка мемарыяльнага комплексу "Курган Славы" будуць адрэстаўрыраваны да 1 мая, паведаміў сёння журналістам старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (ФПБ) Міхаіл Орда на выязным пасяджэнні аргкамітэта па рэканструкцыі комплексу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У хуткім часе мы ўсе разам будзем адзначаць 70-годдзе Вялікай Перамогі. Сёння справа гонару для Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі - прывесці ў парадак усё, што нам будзе даверана рэканструяваць да гэтай юбілейнай даты. Мы пастараемся выканаць усе неабходныя работы па рамонце і рэстаўрацыі Кургана Славы, каб да 9 мая мемарыял паўстаў у абноўленым і ўрачыстым выглядзе. План дзеянняў намечаны, і работы пачаты. Рэстаўрыруецца пано, мазаіка ордэнаў, назіральная пляцоўка", - сказаў Міхаіл Орда. Завяршэнне рамонтных работ намечана на 1 мая.

Рэстаўрацыя мемарыяльнага комплексу "Курган Славы""Праектная дакументацыя знаходзіцца ў распрацоўцы. Спецыялісты ацэньваюць пашкоджанні мемарыяла. Ужо запланавана замяніць травяное покрыва, аднавіць і замяніць частку прыступак лесвіцы, зманціраваць сучаснае падсвечванне. Будзе выкарыстана інавацыйнае энергазберагальнае святлодыёднае абсталяванне. Работа асвятлення мемарыяла плануецца ў двух рэжымах - святочным і паўсядзённым", - растлумачыў Міхаіл Орда.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі