У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

12 Чэр 2015

Мацярынская смяротнасць у Беларусі ніжэйшая, чым у 53 краінах еўрапейскага рэгіёну СААЗ

12 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Узровень мацярынскай смяротнасці ў Беларусі ніжэйшы, чым у 53 краінах еўрапейскага рэгіёну Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ). Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прадстаўніцтве Фонду ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА).

Намеснік старшыні ЮНФПА ў Беларусі Алена Касько адзначыла, што Беларусь дасягнула вялікіх поспехаў па зніжэнні мацярынскай смяротнасці. Вопыт і дасягненні рэспублікі ў гэтай сферы цікавы іншым краінам рэгіёну.

Паводле слоў начальніка галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Беларусі Алены Богдан, за 15 гадоў работы па зніжэнні мацярынскай смяротнасці ў краіне вырашаны ключавыя задачы. Размова ідзе аб матывацыі цяжарных жанчын да своечасовага звароту для пастаноўкі на ўлік, нагляду і выканання рэкамендацый урача. Створана сістэма дыспансерызацыі і прэгравідарнай падрыхтоўкі, нагляду цяжарнай жанчыны. Забяспечана правядзенне родаў выключна ў прысутнасці ўрача акушэра-гінеколага, акушэркі і неанатолага (або педыятра), пры неабходнасці - з запрашэннем анестэзіёлага -рэаніматолага.

Асноўны ўклад у вырашэнне задачы па матывацыі жанчын на своечасовы зварот да ўрача ўнеслі дзяржаўныя выплаты за пастаноўку на ўлік у дзяржустанове аховы здароўя да 12 тыдняў цяжарнасці. Як вынік, штогод 97-98 працэнтаў цяжарных на тэрміне да 12 тыдняў паступаюць пад нагляд урача акушэра-гінеколага. На амбулаторным этапе нагляд цяжарнай жанчыны ажыццяўляецца выключна ўрачом акушэрам-гінеколагам.

Задача па зніжэнні смяротнасці ад экстрагенітальнай паталогіі вырашаецца за кошт укаранення сістэмы нагляду цяжарнай жанчыны, вялікай кратнасці (не менш як 15) наведванняў жанчынай урача акушэра-гінеколага з правядзеннем скрынінгавых, УГД, неабходных абследаванняў, агляду ўрача тэрапеўта не менш як 2 разы за цяжарнасць і ўрачоў-спецыялістаў пры пастаноўцы на ўлік і ў далейшым - па паказчыках.

"Ужо больш як 5 гадоў праводзіцца аўдыт складаных выпадкаў, якія мелі вялікую рызыку неспрыяльнага зыходу", - падкрэсліла Алена Богдан.

Дарэчы, па-за стацыянарнымі ўмовамі - дома - адбываецца ўсяго 183 з больш як 144 тыс. родаў (0,16 працэнта ад іх агульнай колькасці). Пры гэтым палавіну родаў дома прымаюць спецыялісты хуткай медыцынскай дапамогі, якія валодаюць спецыяльнымі ведамі і навыкамі па вядзенні родаў. Такім чынам, без кваліфікаванай дапамогі і догляду адбываецца менш як 0,08 працэнта родаў штогод.

"Эфектыўнасць усіх гэтых мер пацвярджаецца дынамікай зніжэння дачасных родаў, акушэрскіх крывацёкаў і гістэрэктамій", - сказала Алена Богдан.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс