Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

5 Aug 2015

Матэрыялы з фондаў дома-музея Якуба Коласа ўвойдуць у экспазіцыю выстаўкі ў Вільнюсе

5 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Матэрыялы з фондаў дома-музея Якуба Коласа ў Мінску ўвойдуць у экспазіцыю выстаўкі "Дзядзька ў Вільні" ў Літаратурным музеі А.С.Пушкіна ў Вільнюсе. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа.

На выстаўцы будуць прадстаўлены копіі рукапісаў народнага песняра віленскага перыяду, ілюстрацыі да раздзелаў "Дзядзька ў Вільні", "На Замкавай гары" паэмы Якуба Коласа "Новая зямля" беларускіх мастакоў Васіля Шаранговіча, Анатоля Волкава, Арлена Кашкурэвіча, Георгія Паплаўскага, Міхаіла Басалыгі, Мікалая Купавы, фатаграфіі паэта перыяду знаходжання ў Вільні, кнігі і газеты з публікацыямі твораў Якуба Коласа, пісьмы з асабістага архіва паэта, віншавальны адрас класіку беларускай літаратуры з нагоды яго 70-годдзя ад Саюза пісьменнікаў Літоўскай ССР, а таксама асабістыя рэчы сям'і Каменскіх і газеты "Наша ніва" з фондаў Літаратурнага музея А.С.Пушкіна.

Урачыстае адкрыццё выстаўкі па матывах паэмы Якуба Коласа "Новая зямля" адбудзецца 7 жніўня. У паэме "Новая зямля" ў раздзелах "Дзядзька ў Вільні", "На Замкавай гары" паэт ярка паказвае Вільню, выдатныя мясціны, жыхароў вачамі дзядзькі Антося.

Жыццё і творчасць Якуба Коласа былі звязаны з цяперашняй сталіцай Літвы Вільнюсам з 1906 года. У газеце "Наша доля", якая выходзіла ў Вільні, адбыўся літаратурны дэбют паэта Канстанціна Міхайлавіча Міцкевіча. Верш "Наш родны край" пад псеўданімам Якуб Колас быў апублікаваны 1 верасня 1906 года.

У Вільні Якуб Колас працаваў у рэдакцыі газеты "Наша ніва", тут сустрэў сваю будучую жонку Марыю Дзмітрыеўну Каменскую. У Вільні ў чэрвені 1913 года адбылася другая сустрэча Якуба Коласа і Янкі Купалы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі