Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

16 Врс 2011

Матэрыялы падыходу да прэсы намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргея Алейніка па выніках трэцяга пасяджэння Міжурадавай беларуска-інданезійскай камісіі па гандлёваму, эканамічнаму, навуковаму і тэхнічнаму супрацоўніцтву (Мінск, 15 верасня 2011 года)

С.Алейнік: Завяршылася трэцяе пасяджэнне Міжурадавай беларуска-інданезійскай камісіі па гандлёваму, эканамічнаму, навуковаму і тэхнічнаму супрацоўніцтву. Мы падпісалі падагульняючы Пратакол пасяджэння камісіі.

Адначасова было падпісана Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Інданезія аб бязвізавых паездках для ўладальнікаў дыпламатычных і службовых пашпартоў.

Інданезія - важны партнёр Рэспублікі Беларусь, і мы разглядаем яе ў якасці самага значнага і сама перспектыўнага ў Паўднёва-Усходняй Азіі партнёра.

Інданезія - краіна, якая займае чацвёртае месца па насельніцтву і чатырнаццатае месца па тэрыторыі ў свеце, з'яўляецца буйнейшай краінай у рамках АСЕАН. Акрамя таго, у Інданезіі знаходзіцца штаб-кватэра АСЕАН. І сведчанем нашай цікавасці да гэтай краіны з'яўляецца адкрыццё ў жніўні бягучага года Пасольства Рэспублікі Беларусь у Інданезіі.

У ходзе пасяджэння камісіі мы абмеркавалі шырокі комплекс пытанняў развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі. Мы канстатавалі значны рост тавараабароту, які па выніках 2010 года склаў 170 млн. долараў, а па выніках першых сямі месяцаў гэтага года ён склаў 130 млн. долараў.

Мы абмеркавалі шляхі дыверсіфікацыі экспарту беларускай прадукцыі ў Інданезію. Існуе значная цікавасць інданезійскага боку ў захаванні стабільных паставак калійных угнаенняў, у наладжванні паставак нашай кар'ернай тэхнікі, прадукцыі сельскагаспадарчага машынабудавання, дарожна-будаўнічай тэхнікі і ва ўдзеле беларускіх спецыялістаў у інфраструктурных праектах, якія запланаваны ўрадам Інданезіі генеральным планам да 2020 года.

Мы абмеркавалі стан і перспектывы пашырэння дагаворна-прававой базы нашых адносін. Цяпер у рабоце знаходзіцца каля 10-12 пагадненняў, мы разлічваем завяршыць яе ў бліжэйшы час і падпісаць у 2012 годзе ў ходзе плануемага візіту Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі ў Інданезію. Гэтыя пагадненні датычацца пытанняў эканамічнага супрацоўніцтва, заахвочвання і ўзаемнай абароны інвестыцый, прадухілення двайнога падаткаабкладання, супрацоўніцтва ў галіне сельскай гаспадаркі, у сферы навукі і тэхналогій, культуры, адукацыі, г.зн. практычна ўвесь спектр двухбаковага супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі