Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

12 Feb 2020

Мастацкія практыкі саломапляцення атрымаюць сатус гісторыка-культурнай каштоўнасці

Мастацкія практыкі саломапляцення атрымаюць сатус гісторыка-культурнай каштоўнасці
Фота з архiва

12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускім мастацкім практыкам саломапляцення будзе нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Такое рашэнне прынята сёння па выніках пасяджэння Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны, паведамілі  БЕЛТА ў Міністэрстве культуры.

На разгляд былі вынесены прапановы аб наданні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці чатыром нематэрыяльным праявам творчасці чалавека. Гэта "Беларускія мастацкія практыкі саломапляцення", "Традыцыі інсітнага (наіўнага) мастацтва Віцебшчыны", "Традыцыя выпякання грэцкага хлеба" на тэрыторыі Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці, "Тэхналогіі і традыцыі выпякання дамашняга хлеба" ў вёсцы Жораўка і вёсцы Кузьмічы Любанскага раёна Мінскай вобласці.

Па гэтых прапановах навукова-метадычнай радай прыняты станоўчыя рашэнні, на падставе чаго Міністэрствам культуры гэтыя элементы будуць уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі.

Асаблівасцю прапановы аб уключэнні ў спіс нематэрыяльнай культурнай каштоўнасці элемента "Беларускія мастацкія практыкі саломапляцення" з'яўляецца тое, што яна ахоплівае ўсю тэрыторыю Беларусі. Наданне статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці з'яўляецца першым крокам па ўключэнні гэтага беларускага элемента ў спісы ЮНЕСКА. У планах Міністэрства культуры ў гэтым годзе падрыхтоўка намінацыі і яе накіраванне ў Міжурадавы камітэт па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі