Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

26 Лют 2019

Масленічныя гулянні ў Мінску 2-9 сакавіка разгорнуцца на 13 пляцоўках

Масленічныя гулянні ў Мінску 2-9 сакавіка разгорнуцца на 13 пляцоўках

26 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мерапрыемствы, прысвечаныя святкаванню Масленіцы, пройдуць ва ўсіх раёнах Мінска 2, 6 і 9 сакавіка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінгарвыканкама.

Агульнагарадской пляцоўкай гулянняў 9 сакавіка стане тэрыторыя ля Палаца спорту, дзе гасцей з 12.00 да 19.00 чакае багатае меню з традыцыйнымі і арыгінальнымі стравамі, разнастайныя конкурсы, выступленні музыкантаў, дэгустацыі.

Блінныя рады ў гэты ж дзень разгорнуцца ў парку імя 900-годдзя Мінска, Мінскім заапарку, каля кінатэатра "Бярэсце", цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі "Ветразь", у Цэнтральным дзіцячым парку імя Горкага, парку культуры і адпачынку імя Чалюскінцаў, на пляцоўках перад Камароўскім рынкам і перад інтэрнатам нумар 2 Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, каля Мінскага дзяржаўнага Палаца дзяцей і моладзі. Кірмашы пачнуць работу ў асноўным з 11.00-12.00 да 16.00-17.00.

Ужо ў гэтыя выхадныя (2 сакавіка) свята адбудзецца ў Ленінскім (каля кінатэатра "Салют" з 11.00 да 16.00) і Фрунзенскім раёнах (на адкрытай пляцоўцы Лядовага Палаца спорту Мінскай вобласці з 11.30 да 15.30), 6 сакавіка - у Савецкім раёне (каля галоўнага корпуса Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта ў 15.00).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі