VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

8 Снж 2016

Маштабныя мерапрыемствы з нагоды 125-годдзя з дня нараджэння Багдановіча пройдуць у Мінску 9 снежня

8 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Маштабныя мерапрыемствы пройдуць 9 снежня ў Мінску з нагоды 125-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве культуры Беларусі.

У крыпце Храма-помніка Усіх Святых у беларускай сталіцы адбудзецца цырымонія "Вяртанне" - будзе закладзена капсула з зямлёй з магілы паэта ў Ялце. Акрамя таго, адбудзецца літыя, асвячэнне зямлі і закладка касулы ў нішу крыпты храма. Прагучыць песнапенне "Вечная памяць" у выкананні мужчынскага хору Усіхсвяцкага прыхода. Цырымонія пройдзе з 11.30 да 13.00. У Белай зале храма будуць гучаць вершы Максіма Багдановіча.

У рэканструяваным Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца ўрачыстае адкрыццё новай экспазіцыі, якая расказвае аб жыццёвым і творчым шляху паэта. Цырымонія запланавана на 16.00.

Літаратурная акцыя "Расцём разам з Максімам" пройдзе каля помніка Максіму Багдановічу. Вершы паэта прагучаць у выкананні чытальнікаў рознага ўзросту, што сімвалізуе пераемнасць пакаленняў і актуальнасць яго паэзіі. Пачатак акцыі - у 14.00, а пасля завяршэння ў 17.30 каля помніка адбудзецца мітынг "Пакланіся Максіму".

Мерапрыемствы з нагоды 125-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча таксама пройдуць у розных рэгіёнах Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход