У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

7 Снж 2015

Маштабная творчая праграма прадставіць беларускую культуру туркменскаму гледачу

7 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Маштабная творчая праграма прадставіць беларускую культуру туркменскаму гледачу ў Дні культуры Беларусі ў Туркменістане. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла першы намеснік міністра культуры Ірына Дрыга.

Канцэрт беларускіх майстроў мастацтваў адкрыў сёння вечарам у Ашхабадзе ў Палацы мукамаў Дзяржаўнага культурнага цэнтра Туркменістана праграму дзён. Гэта стане маляўнічай падзеяй, паколькі госці вечара ўбачаць выступленні лепшых артыстаў, якія вядомы і ў Беларусі, і за межамі краіны, адзначыла Ірына Дрыга. Сустрэча беларускай творчай дэлегацыі ў складзе праслаўленага харэаграфічнага ансамбля "Харошкі", ансамбля "Песняры", народных артыстаў Беларусі Аляксандра Ціхановіча і Ядвігі Паплаўскай, салісткі Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета заслужанай артысткі Беларусі Ніны Шарубінай, а таксама заслужанай артысткі Беларусі Алёны Ланской прайшла ў цёплай атмасферы.

Яркі, разнапланавы канцэрт адкрыцця стане толькі пачаткам вялікай культурнай праграмы, падкрэсліла Ірына Дрыга. Заўтра пачне работу выстаўка твораў беларускіх майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў Музеі выяўленчых мастацтваў Туркменістана. Наведвальнікі змогуць паўдзельнічаць у майстар-класах народных умельцаў.

У праграме Дзён культуры Беларусі ў Туркменістане таксама Дні паэзіі. Беларускія літаратары сустрэнуцца са сваімі туркменскімі калегамі па творчым цэху, абмяркуюць пытанні наладжвання літаратурных сувязей, арганізацыі перакладаў твораў. У Дзяржаўнай бібліятэцы Дзяржаўнага культурнага цэнтра Туркменістана 8 снежня адбудзецца перадача камплекта выданняў, якія адлюстроўваюць сацыяльна-эканамічнае і палітычнае жыццё Беларусі, яе шматгадовую гісторыю і культуру.

Работы беларускіх кінематаграфістаў апошніх гадоў будуць дэманстравацца ў Дні беларускага кіно. Афіша ўключае фільмы "Белыя Росы. Вяртанне", "Сляды апосталаў", "Беларусь. 4 гады вайны", анімацыйныя стужкі.

Мерапрыемствы Дзён культуры Беларусі пройдуць не толькі ў Ашхабадзе. Беларускіх артыстаў чакаюць таксама ў горадзе Туркменабад, дзе 9 снежня адбудзецца канцэрт майстроў мастацтваў.

А 10 снежня пройдзе цікавая творчая акцыя - сумесны канцэрт майстроў мастацтваў Беларусі і Туркменістана. Гэты канцэрт прымеркаваны да дзвюх значных дат - 70-годдзя Вялікай Перамогі і 20-годдзя нейтралітэту Туркменістана.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс