У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

17 Жнв 2016

Марына Літвінчук выйшла ў фінал Алімпіяды ў байдарцы-адзіночцы на 500 м

17 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Марына Літвінчук выйшла ў фінал алімпійскіх спаборніцтваў па веславанні на байдарках і каноэ ў байдарцы-адзіночцы на дыстанцыі 500 м, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Марына Літвінчук выйграла першы паўфінальны заезд з рэзультатам 1 мін 55,641 сек. Усю дыстанцыю беларуска лідзіравала і не аддала гэту перавагу ніводнай з саперніц. Раней у папярэднім заездзе яна паказала больш высокі рэзультат - 1 мін 53,966 сек, што сведчыць аб гатоўнасці спартсменкі да спаборніцтваў ва ўмовах высокай канкурэнцыі.

Фінальны заезд у класе жаночых байдарак-адзіночак на 500 м пройдзе 18 жніўня (старт - у 16.11 па мінскім часе).

Раней на Гульнях у Рыа Марына Літвінчук разам з Надзеяй Ляпешка выступала ў фінале класа байдарак-двоек на дыстанцыі 500 м. Іх экіпаж заняў 6-е месца. Беларускі таксама будуць спаборнічаць на алімпійскай рэгаце ў класе байдарак-чацвёрак на 500 м (Маргарыта Махнёва, Надзея Ляпешка, Вольга Худзенка, Марына Літвінчук).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс