Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

28 Ліс 2022

"Маленькія клавішы". Адкрыты конкурс піяністаў пройдзе 4 снежня ў Мінску


Фота з архiва

28 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінскім дзяржаўным Палацы дзяцей і моладзі 4 снежня пройдзе адкрыты конкурс піяністаў "Маленькія клавішы", паведамілі БЕЛТА арганізатары.

Творчае спаборніцтва мае на мэце падтрыманне таленавітых выканаўцаў і папулярызацыю музычнай творчасці ў дзіцячым і маладзёжным асяроддзі.

У конкурсе паўдзельнічаюць юныя музыканты ва ўзросце ад 6 да 15 гадоў. Усе ўдзельнікі атрымаюць кампетэнтную ацэнку журы, прызы і падарункі ад арганізатараў конкурсу і яго партнёраў, а таксама спецыяльны сертыфікат-скідку на куплю музычнага інструмента і музычных аксесуараў. Лаўрэаты конкурсу змогуць стаць удзельнікамі творчага праекта клуба "Імправіз" "Музычны камплімент любімаму гораду".

Арганізатарамі конкурсу выступаюць Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі, творчае клубнае аб'яднанне "Імправіз" узорнага эстраднага аркестра палаца.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі