Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

18 Oct 2017

Маладзёжны беларуска-расійскі аркестр дасць канцэрты ў Маскве і Мінску

18 кастрычніка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Маладзёжны беларуска-расійскі сімфанічны аркестр зробіць гастрольны тур па сталіцах Саюзнай дзяржавы. 29 кастрычніка калектыў выступіць у Маскве ў Вялікай зале Маскоўскай кансерваторыі, а 3 лістапада - у Мінску ў Вялікай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі, паведамілі БЕЛТА ў Пастаянным камітэце Саюзнай дзяржавы.

У бягучым годзе асновай рэпертуару аркестра стане Ленінградская сімфонія Дзмітрыя Шастаковіча. У праграму ўвайшлі таксама творы прадстаўнікоў сучаснай беларускай музычнай культуры: "Харэаграфічныя навелы" ("Хірасіма", "Блюз", "Фронт", "Долар", "Іспанскі танец", "Мушкецёры", "Сувеніры") Яўгена Глебава і сюіта з балета "Вітаўт" Вячаслава Кузняцова.

Маладзёжны беларуска-расійскі сімфанічны аркестр быў створаны ў 2008 годзе па ініцыятыве Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы і Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі. Узрост удзельнікаў аркестра - ад 15 да 18 гадоў. Усе яны - будучая музычная эліта Беларусі і Расіі, вучні дзвюх знакамітых школ: Цэнтральнай музычнай школы пры Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі імя П. І. Чайкоўскага, дзе вучацца таленавітыя дзеці з усіх рэгіёнаў Расіі, і Рэспубліканскага каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Многія ўдзельнікі аркестра з'яўляюцца пераможцамі, лаўрэатамі і дыпламантамі юнацкіх міжнародных конкурсаў, усе яны маюць сур'ёзныя дасягненні ў сольным выканальніцтве.

За час свайго існавання калектыў падрыхтаваў і з поспехам выканаў шмат цікавых і разнастайных канцэртных праграм. Рэпертуар аркестра ўключае ў сябе самыя розныя музычныя творы ад шэдэўраў сусветнай класічнай музыкі да твораў сучасных расійскіх і беларускіх кампазітараў.

Аркестрам ужо набыты значны гастрольны вопыт. У папярэднія гады акрамя краін Саюзнай дзяржавы (Масква, Казань, Калуга, Варонеж, Калінінград, Мінск, Магілёў, Брэст, Маладзечна, Гродна) ён з поспехам выступаў у Вялікабрытаніі, Германіі, Італіі, Літве, Чэхіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі