У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

28 Сак 2017

Максім Мірны правядзе 50-ы матч у складзе зборнай Беларусі ў Кубку Дэвіса

28 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Капітан зборнай Беларусі па тэнісе Уладзімір Валчкоў назваў склад каманды на матч 2-га круга 1-й Еўра-Афрыканскай групы Кубка Дэвіса супраць каманды Аўстрыі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Для ветэрана Максіма Мірнага маючы адбыцца матч стане юбілейным 50-м у складзе нацыянальнай каманды. Акрамя яго на корт мінскага Палаца тэніса выйдуць Ілья Івашка, Ягор Герасімаў і Яраслаў Шыла. Капітан беларускай зборнай вырашыў не мяняць склад, які паспяхова выступаў у першым раўндзе, абыграўшы ў Мінску сапернікаў з Румыніі з лікам 3:2.

Капітан аўстрыйскай зборнай Штэфан Коўбек спыніў свой выбар на такім квартэце: Геральд Мельцэр, Юрген Мельцэр, Аляксандэр Пея, Юліян Ноўл.

На турніры ў французскім Сен-Брыё Ягор Герасімаў перамог Геральда Мельцэра 6:4, 7:5 і выйшаў у другі раўнд спаборніцтваў.

Матч зборных Беларусі і Аўстрыі пройдзе 7-9 красавіка на крытым корце мінскага Палаца тэніса. Уваход на трыбуны будзе бясплатным.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс