Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

8 Sep 2016

Максім Мірны пасля гадавога перапынку гуляе за Беларусь у матчы Кубка Дэвіса

8 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Максім Мірны пасля гадавога перапынку вярнуўся ў склад зборнай Беларусі і прыме ўдзел у матчы Кубка Дэвіса з тэнісістамі Даніі, які адбудзецца ў Мінску 16-18 верасня, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Апошні раз Максім Мірны выступаў за нацыянальную каманду год таму ў гасцявым матчы беларусаў з партугальцамі (2:3). Упершыню Мірны згуляў за зборную Беларусі ў 1994 годзе і з таго часу прыняў удзел у 47 матчах каманды ў Кубку Дэвіса. Ён атрымаў 57 перамог (24 - у адзіночным разрадзе і 33 - у парным). Акрамя 39-гадовага Мірнага капітан беларускай дружыны Уладзімір Валчкоў у гульні з датчанамі разлічвае на Ілью Івашку (182-і нумар сусветнага рэйтынгу), Ягора Герасімава (209) і Яраслава Шылу (543).

Капітан дацкай зборнай Кенет Карлсен на сустрэчу з беларусамі прыцягнуў у склад Фрэдэрыка Нільсена (426), Бенджаміна Ханестада (1070), Томаса Кромана (без рэйтынгу) і Андрэаса Б'ерэхуса (без рэйтынгу).

У мінулыя гады зборныя Беларусі і Даніі яшчэ ні разу не сустракаліся паміж сабой у розыгрышы Кубка Дэвіса. У камандным сусветным рэйтынгу Беларусь займае 45-е месца, Данія знаходзіцца на 39-й пазіцыі. У гэтым сезоне беларусы ў матчы першага раўнда другой групы Еўра-Афрыканскай зоны абыгралі ў Каіры тэнісістаў Егіпта - 3:1, а потым у Мінску былі мацнейшымі за каманду Латвіі - 4:1.

Датчане спачатку выйгралі ў Тбілісі ў Грузіі - 5:0, а затым перамаглі на сваёй арэне зборную Фінляндыі - 3:2.

Пераможца сустрэчы Беларусь - Данія атрымае права ў наступным сезоне згуляць у першай групе Еўра-Афрыканскай зоны розыгрышу Кубка Дэвіса

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі