У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

19 Ліс 2014

Магілёўскі тэатр лялек прадставіць спектакль "Гамлет" на фестывалі JULA ў Мюнхене

19 лістапада, Магілёў /Вольга Емяльянава - БЕЛТА/. Магілёўскі абласны тэатр лялек адправіўся на міжнародны музычна-тэатральны фестываль JULA ў Мюнхен. У Германію магілёўскія лялечнікі павезлі спектакль "Гамлет" у пастаноўцы рэжысёра Ігара Казакова, які заваяваў Гран-пры VIII Міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форуму "М@rt.кантакт-2013". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў адміністрацыі ўстановы культуры.

Прэм'ера трагіфаршу, так вызначаюць жанр пастаноўкі яе стваральнікі, адбылася 15 снежня 2012 года. Спектакль стаў першай у Беларусі спробай паставіць трагедыю Уільяма Шэкспіра на сцэне тэатра лялек. У гэтым годзе яна прэтэндуе на Нацыянальную тэатральную прэмію. На думку многіх крытыкаў, пастаноўка магілёўскіх лялечнікаў ламае ўстойлівы стэрэатып аб адсутнасці ў нашай краіне эксперыментальнага тэатра. Работа ўніверсальная, паколькі ў эмацыянальным плане цікавая і прафесійна падкаванаму гледачу, і звычайнаму. Фантанаванне рэжысёрскіх задумак, магутны арсенал выяўленчых сродкаў, іронія, якая гарманічна спалучаецца з драматычнай лініяй, выдатная ігра акцёраў цалкам пазбаўляюць руціны лялечныя падмосткі. Ігар Казакоў стварыў яркі вобраз сучаснага Гамлета, які дэманструе паводзіны, ідэі і перажыванні цэлага пакалення.

Міжнародны маладзёжны тэатральна-музычны фестываль JULA праходзіць у Мюнхене штогод з 2004 года. Ён быў задуманы як аднадзённая пляцоўка для невялікіх тэатральных праектаў з ўсходнееўрапейскай тэматыкай. З гадамі форум набыў зусім іншыя маштабы: цяпер гэта пяцідзённая падзея з разнастайнай і насычанай праграмай. Разам са спектаклямі фестываль уключае ў сябе тэатральныя майстар-класы і музычныя канцэрты папулярных усходнееўрапейскіх груп, інтэрнацыянальную фотавыстаўку і праграму кароткаметражных фільмаў маладых рэжысёраў. Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Саюз рускамоўнай моладзі Германіі JunOste.V. і грамадская арганізацыя "Нямецкая моладзь у Еўропе".

У гэтым годзе свята музыкі і тэатра пройдзе з 19 па 23 лістапада на пляцоўцы тэатра LEO 17. Свае пастаноўкі пакажуць калектывы з Расіі, Украіны, Германіі, Ізраіля. Беларусь на форуме акрамя Магілёўскага абласнога тэатра лялек будзе прадстаўляць сталічны тэатр "Кардонка".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску