Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

16 Лют 2016

Маэстра Співакоў адкрые Год культуры ў Магілёўскай вобласці

16 лютага, Магілёў /Сяргей Кулягін - БЕЛТА/. Урачыстае адкрыццё Года культуры ў Магілёўскай вобласці музычнай праграмай "Час Баха" адбудзецца 18 лютага. На сцэне Палаца культуры вобласці выступіць Нацыянальны філарманічны аркестр Расіі пад кіраўніцтвам народнага артыста СССР, дырыжора Уладзіміра Співакова, паведамілі БЕЛТА ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама.

Плануецца, што ў канцэрце прымуць удзел салістка тэатра "Новая опера" Настасся Белукова, скрыпач Цімур Пірвердыеў, піяністка Зоя Аболіц і віяланчэліст камернага аркестра "Віртуозы Масквы" Дзмітрый Пракоф'еў. Музычная праграма "Час Баха", якую ўбачаць жыхары Магілёва і госці горада, з'яўляецца часткай IV Міжнароднага фестывалю "Уладзімір Співакоў запрашае". Яго асноўныя мерапрыемствы пройдуць 16-21 лютага ў Мінску.

Маэстра чацвёрты раз уключае горад Магілёў у свой фестывальны графік. У мінулы прыезд ён прадставіў у Магілёве "Гадзіну Чапліна". На гэты раз на сцэне сам Уладзімір Співакоў будзе саліраваць на скрыпцы ў праграме "Час Баха". Кантаты і месы нямецкага генія XVIII стагоддзя будуць выкананы аўтэнтычна: пад акампанемент дзвюх скрыпак, віяланчэлі і клавесіна, арыі - на нямецкай мове.

У рэгіёне ў гэтым годзе маюць намер правесці каля 150 тыс. розных мерапрыемстваў, з іх у рэспубліканскі план увайшлі такія знакавыя фестывальныя праекты, як свята "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў") і маладзёжны тэатральны форум "М.@rt.кантакт". Таксама Магілёў плануе прыняць удзельнікаў III Нацыянальнага форуму "Музеі Беларусі", на які прыедуць прадстаўнічыя замежныя дэлегацыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі