Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

26 Sep 2019

Лукашэнку падарылі вышыванку вядомага ўкраінскага дызайнера

Лукашэнку падарылі вышыванку вядомага ўкраінскага дызайнера

26 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вышыванку вядомага ўкраінскага дызайнера падарылі Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку сёння ў час сустрэчы з прадстаўнікамі ўкраінскіх СМІ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Дыялог кіраўніка дзяржавы з журналістамі прадаўжаўся амаль 3,5 гадзіны. Удзельнікі сустрэчы змаглі задаць пытанні, якія іх цікавяць, удакладніць пазіцыю Беларусі па ключавых аспектах міжнароднага і двухбаковага парадку дня, скласці асабістае ўражанне аб краіне і яе лідару.

Пасля завяршэння размовы Прэзідэнт падзякаваў за канструктыўную дыскусію: "Я вам удзячны за тое, што прыехалі, асабліва тым, хто не першы раз у мяне. Дзякуй вам за тое, што беларусаў падтрымліваеце, добра да іх ставіцеся, у тым лік і да мяне".

Удзельнікі сустрэчы сфатаграфаваліся на памяць і абмяняліся падарункамі. Арыгінальны прэзент - вышыванку - уручыў кіраўніку дзяржавы галоўны рэдактар тэлеканала "Украіна", заслужаны журналіст Украіны Юрый Сугак, які добра знаёмы з аўтарам работы Юліяй Магдыч.

Юрый Сугак расказаў напярэдадні беларускім журналістам, што работы дызайнера носяць многія вядомыя людзі, і ўручаны беларускаму лідару падарунак - гэта жаданне падкрэсліць, як добра ўкраінцы ставяцца да Аляксандра Лукашэнкі. Ён адзначыў, што вышыванкі носяць як у Беларусі, так і ва Украіне, і назваў гэта адным з аб'яднальных момантаў у сферы культуры для народаў дзвюх краін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі