У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

9 Лют 2018

Лукашэнку падарылі Грамнічную свечку - сімвалічны абярэг беларусаў

9 лютага, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку сёння на ўрачыстай цырымоніі ўшаноўвання перадавікоў аграпрамысловага комплексу падарылі памятны сувенір - Грамнічную свечку, якая лічыцца сімвалічным абярэгам беларусаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Грамніцы (Стрэчанне) - свята народнага календара, якое прыйшло з глыбокай старажытнасці і адзначаецца 15 лютага, знамянуе сустрэчу зімы з летам і пачатак новага сельскагаспадарчага года. На Малыя Грамніцы калісьці рыхтавалі вялікія васковыя свечкі, якія называліся "грамнічнымі" або "грамніцамі". Грамнічная свечка - сімвалічны абярэг, які дорыць людзям і жывёлам здароўе, зямлі ўрадлівасць, абуджае прыроду да новага жыцця.

"Вы заўсёды мне дарылі сноп прыгожых каласоў, а гэта, напэўна, яшчэ каштоўней, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Вялікі дзякуй, дарагія сябры! Тысячы ўжо, напэўна, узнагароджанняў за маё прэзідэнцкае жыццё. Але, калі я сустракаюся з вяскоўцамі, - гэта асабліва кранае сэрца і душу. Вы - сапраўдныя людзі. Вы прынеслі ў гэту залу сапраўдны дух творчасці і нашага жыцця. Я за гэта вам вельмі ўдзячны".

Грамнічныя свечкі традыцыйна вырабляюць з пчалінага воску, упрыгожваюць, асвячаюць у царкве і затым захоўваюць у доме на працягу ўсяго года як сямейны абярэг. Такая свечка запальвалася ў асабліва важных выпадках працоўнага і сямейнага жыцця, у тым ліку ў пачатку ворыва, сяўбы і жніва, пры першым выгане жывёлы на пашу, пры заручынах, нараджэнні дзіцяці.

Падораная Прэзідэнту свечка выканана ў традыцыйнай цыліндрычнай форме, што сімвалізуе накіраванасць да неба і святла. Яе кнот сплецены з 7 рознакаляровых нітак, якія ўвасабляюць 7 рэгіёнаў краіны - шэсць абласцей і горад Мінск. На свечцы змешчаны контур карты Беларусі і элементы арнаменту - вышыванкі, якія сімвалізуюць агонь (полымя Грамнічнай свечкі) і маладосць (адраджэнне зямлі да новага жыцця).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску