У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

28 Крс 2017

Лукашэнка ўзнагародзіў Вікторыю Азаранка і Уладзіміра Самсонава ордэнам Пашаны

Лукашэнка ўзнагародзіў Вікторыю Азаранка і Уладзіміра Самсонава ордэнам Пашаны

28 красавіка, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў сёння беларускай тэнісістцы Вікторыі Азаранка і іграку ў настольны тэніс Уладзіміру Самсонаву ордэны Пашаны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў беларускай тэнісістцы Вікторыі Азаранка ордэн Пашаны

"Я часта гавару вялікім спартсменам, Вікторыі гаварыў: тое, што ты дасягнула вышыні, - гэта добра. А цяпер ты павінна за руку прывесці хаця б аднаго такога, як сама, выхаваць і падняць яго да гэтых вяршынь. Вось гэта падарунак краіне, калі ты сам здзейсніў подзвіг і яшчэ дапамог здзейсніць такі ж некалькім людзям", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка ўзнагародзіў Вікторыю Азаранка і Уладзіміра Самсонава ордэнам ПашаныАкрамя таго, кіраўнік дзяржавы ва ўрачыстай абстаноўцы прысвоіў ганаровае званне "Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь" старшаму трэнеру Наваполацкай СДЮСТШ ДТСААФ Віктару Страмякову.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі