Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

1 Крс 2025

Лукашэнка зацвердзіў тэрміны правядзення "Славянскага базару ў Віцебску" і бязвіз для гасцей фестывалю

Лукашэнка зацвердзіў тэрміны правядзення
Фота з архiва

1 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 красавіка падпісаў распараджэнне аб правядзенні XXXIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". У 2025 годзе ён пройдзе ў перыяд з 10 да 13 ліпеня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

З улікам існуючай практыкі дзяржаўнай падтрымкі мерапрыемства для яго арганізатараў і ўдзельнікаў прадугледжаны асобныя льготы і прэферэнцыі.

У прыватнасці, для гасцей фестывалю з 71 дзяржавы ў перыяд з 4 па 20 ліпеня 2025 года ўстаноўлены бязвізавы парадак уезду ў Беларусь, часовага знаходжання і выезду з краіны.

Пропускам для бязвізавага перасячэння дзяржаўнай граніцы для замежных грамадзян будзе арыгінальны або электронны білет на мерапрыемствы фестывалю, што праводзяцца ў Летнім амфітэатры або канцэртнай зале "Віцебск". Па адным арыгінальным або электронным білеце дапускаецца аднаразовы ўезд у Беларусь аднаго замежнага грамадзяніна не пазней за дату правядзення названага ў білеце мерапрыемства.

Распараджэннем кіраўніка дзяржавы таксама актуалізаваны склад арганізацыйнага камітэта па правядзенні XXXIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі