Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

11 Dec 2015

Лукашэнка з кароткай экскурсіяй наведаў мемарыяльны комплекс "Народная памяць" у Ашхабадзе

11 снежня, Ашхабад /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка з кароткай экскурсіяй наведаў мемарыяльны комплекс "Народная памяць" у Ашхабадзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік беларускай дзяржавы ўсклаў вянок да манумента загінулым у Вялікую Айчынную вайну.

Мемарыяльны комплекс адкрыты ў кастрычніку мінулага года. Ён уключае ў сябе помнік у гонар Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, а таксама манументы, якія ўвекавечваюць памяць загінулых у Геок-Тэпінскай бітве і ахвяр Ашхабадскага землетрасення. Побач з комплексам размешчаны музей. Манументы акружаны фантанамі і кветнікамі.

На памяць аб наведванні музея Аляксандр Лукашэнка пакінуў запіс у Кнізе пачэсных гасцей.Лукашэнка з кароткай экскурсіяй наведаў мемарыяльны комплекс "Народная памяць" у Ашхабадзе Лукашэнка з кароткай экскурсіяй наведаў мемарыяльны комплекс "Народная памяць" у Ашхабадзе

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі