Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

22 Nov 2017

Лукашэнка выказаў глыбокія спачуванні ў сувязі са смерцю Дзмітрыя Хварастоўскага

Народны артыст Расіі Дзмітрый Хварастоўскі22 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў глыбокія спачуванні родным, блізкім і калегам народнага артыста Расіі Дзмітрыя Хварастоўскага. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Гэты цудоўны, шматгранна адораны чалавек пакінуў унікальны след у гісторыі сучаснай культуры і опернага мастацтва, заслужыў шчырае прызнанне не толькі ў Расіі, але і на сцэнах самых знакамітых тэатраў свету", - гаворыцца ў спачуванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі ведаюць, любяць і цэняць творчасць Дзмітрыя Хварастоўскага. "Заўчасны адыход з жыцця гэтага чалавека, дзейнасць якога натхняла і дарыла выключна станоўчыя эмоцыі, - незаменная страта для ўсіх нас", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі