У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

24 Сак 2017

Лукашэнка: Тэрмін бязвізавага знаходжання ў Беларусі пры неабходнасці будзе прадоўжаны

24 сакавіка, Ліда /Кар. БЕЛТА/. Тэрмін бязвізавага знаходжання ў Беларусі пры неабходнасці будзе прадоўжаны. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у час размовы з працоўным калектывам ЗТАА "Арвібелагра", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Калі будзе мала пяці дзён, мы ўвядзём большы тэрмін. Нам чаго баяцца? Мы адкрытая краіна, у нас адкрытая эканоміка, і людзі павінны прыязджаць сюды адкрыта - гэта нікому не шкодзіць", - упэўнены Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што бязвізавы ўезд у Беларусь быў зроблены ў тым ліку і для прыцягнення ў краіну прадстаўнікоў бізнес-супольнасцей з іншых дзяржаў. "Бізнесмен павінен прыехаць, і ён доўга не будзе сядзець у краіне. Яму пяць дзён хопіць. Ён прыехаў, вырашыў свае пытанні, нешта вывучыў і паехаў. Заўтра прыехаў іншы", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што пры гэтым пытанні бяспекі застаюцца на кантролі. У краіне створана спецыяльная база людзей, уезд якім па розных абставінах забаронены ў Беларусь або ў Расію. Такім грамадзянам трапіць у рэспубліку не ўдасца.

Што датычыцца турыстычнай прывабнасці Беларусі, кіраўнік дзяржавы лічыць, што галоўны здабытак краіны - гэта яе прырода і людзі. Многія турысты імкнуцца ў Беларусь за спакоем і цішынёй, асабліва прывабліваюць іншаземцаў аграсядзібы, дзе можна спакойна адпачыць у камфортных умовах. "Захавайце гэту чысціню і дабрыню нашых беларускіх сэрцаў", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс