Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

14 Ліс 2016

Лукашэнка расказаў, колькі Беларусь патраціць на арганізацыю ІІ Еўрапейскіх гульняў

14 лістапада, Магілёў /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларусь патраціць на арганізацыю і правядзенне ІІ Еўрапейскіх гульняў амаль $50 млн. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час сустрэчы з працоўным калектывам ААТ "Магілёўхімвалакно", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы палічылі, што нават у плюсе будзем. Нам трэба будзе затраціць недзе пад $50 млн за гэтыя гады. Гэта слёзы для краіны. А можа, і таго не трэба: еўрапейцы сказалі, што дапамогуць", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт растлумачыў, што перад тым як прапанаваць кандыдатуру Беларусі на правядзенне гэтых спаборніцтваў, у краіне палічылі, у колькі яны абыдуцца. "Вось калі б сказалі Алімпійскія гульні праводзіць, то тут вялікія патрэбны траты", - дадаў ён.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь гатова правесці ІІ Еўрапейскія гульні на сусветным узроўні. "У нас дастаткова гасцініц. Калі трэба будзе, задзейнічаем санаторыі вакол Мінска, студэнцкія гарадкі", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт дадаў, што ў краіне таксама ёсць вялікая колькасць спартыўных аб'ектаў, вядзецца будаўніцтва стадыёна "Дынама", плануецца ўзвядзенне нацыянальнага футбольнага стадыёна.

"Так, нам хацелася б, каб плавальны басейн быў лепшым, чым у Мінску, але ён ёсць у Брэсце, - канстатаваў беларускі лідар. - Што датычыцца рэгіёнаў, калі вы будзеце гатовы па нейкім відзе спорту правесці мерапрыемствы, прыняць каманды і арганізаваць турнір, калі ласка. Можам разгледзець гэты варыянт. Калі мы не паспеем пабудаваць добры плавальны басейн, як у Казані, будзем, напэўна, праводзіць у Брэсце".

На пастаноўку цырымоніі адкрыцця І Еўрапейкіх гульняў, заўважыў кіраўнік дзяржавы, у Баку патрацілі $100 млн. "У нас гэтага не будзе. Мы зробім душэўшае адкрыццё, каб паказаць душу нашага народа. Прыгожа зробім. Гэта будзе нават менш за $1 млн каштаваць, але не $100 млн", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Але галоўнае, падкрэсліў Прэзідэнт, што правядзенне такіх маштабных спаборніцтваў павысіць імідж краіны. "Да нас прыедуць людзі. Яны ўбачаць нашу краіну, як і з чэмпіянатам свету па хакеі. Што мы там страцілі? Нічога. Мы нават у плюсе засталіся, - заявіў кіраўнік дзяржавы. - Калі мы вырашылі быць незалежнымі і суверэннымі, трэба разумець, што гэта нятанна абыходзіцца. І калі атрымліваецца з прыбыткам, то на гэта заўсёды трэба ісці".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі