Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

19 Снж 2018

Лукашэнка: работы Галіны Волчак вылучаюцца псіхалагічнай глыбінёй створаных вобразаў

Лукашэнка: работы Галіны Волчак вылучаюцца псіхалагічнай глыбінёй створаных вобразаў
Фота тэатра "Сучаснік"

19 снежня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з днём нараджэння мастацкага кіраўніка Маскоўскага тэатра "Сучаснік" народную артыстку СССР Галіну Волчак. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Выдатны талент, асаблівы рэжысёрскі почырк і бясспрэчны прафесійны аўтарытэт далі Вам магчымасць упісаць мноства яркіх старонак у гісторыю тэатральнага мастацтва і кінематаграфіі, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Тэатр "Сучаснік", які Вы ўзначальваеце, на працягу многіх гадоў нязменна радуе гледачоў і запамінальнымі пастаноўкамі, і цікавымі праектамі".

У віншаванні гаворыцца, што ў Беларусі добра ведаюць і любяць работы артысткі, якія вылучаюцца псіхалагічнай глыбінёй створаных вобразаў, аказваюць пазітыўны ўплыў на духоўна-маральнае развіццё грамадства.

Прэзідэнт выказаў перакананасць, што шматгранная дзейнасць Галіны Волчак будзе і далей садзейнічаць актыўнаму культурнаму дыялогу паміж народамі Беларусі і Расіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі