Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

31 Dec 2015

Лукашэнка прысудзіў прэміі "За духоўнае адраджэнне" і спецыяльныя прэміі дзеячам культуры і мастацтва 2015 года

31 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прысудзіў прэміі "За духоўнае адраджэнне" і спецыяльныя прэміі дзеячам культуры і мастацтва 2015 года. Адпаведныя ўказы кіраўнік дзяржавы падпісаў 30 снежня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Рашэннем кіраўніка дзяржавы па выніках 2015 года прысуджаны 5 прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За духоўнае адраджэнне". Імі адзначаны аўтарскія і працоўныя калектывы за актыўную дзейнасць у гуманітарнай сферы.

Сярод лаўрэатаў гэтай высокай узнагароды аўтарскі калектыў у складзе пазаштатнага супрацоўніка галоўнай дырэкцыі міжнароднага вяшчання Беларускага радыё Алены Харашэвіч і прафесара кафедры крымінальна-выканаўчага права Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Анатоля Шаркова. Іх намаганнямі створана кніга-рэквіем "Жыць і помніць", у якой абагульнены вынікі работы па вызначэнні і вывучэнні месц пахавання беларусаў - абаронцаў Айчыны ў розных кутках Еўропы.

Прэміяй адзначаны епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веньямін, які ўнёс важкі ўклад у духоўнае адраджэнне Беларусі, асветную і дабрачынную дзейнасць.

Лаўрэатам прэміі стаў калектыў Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра "Маці і дзіця", які дасягнуў значных поспехаў у рэалізацыі мерапрыемстваў па захаванні жыцця і здароўя маці і дзяцей.

Узнагароды ўдастоены таксама калектыў Нацыянальнага мастацкага музея, які паспяхова рэалізаваў буйнамаштабныя выставачныя праекты, накіраваныя на ўмацаванне духоўных каштоўнасцей у сучасным грамадстве.

У ліку лаўрэатаў прэміі і настаяцель рэлігійнай абшчыны "Парафія Святой Тройцы ў вёсцы Росіца Верхнядзвінскага раёна мясцовага рэлігійнага аб'яднання "Віцебская дыяцэзія Рымска-каталіцкага касцёла ў Беларусі" Часлаў Курэчка, чый важкі ўклад у захаванне міжканфесійнага міру і нацыянальнай згоды, а таксама актыўны ўдзел у духоўна-асветнай дзейнасці краіны і прапагандзе здаровага ладу жыцця заслужылі шырокае прызнанне ў грамадстве.

Па выніках 2015 года прысуджаны таксама 10 спецыяльных прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Імі адзначаны дзеячы культуры і мастацтва, навукі, педагогі, аўтарскія калектывы, установы культуры за значныя дасягненні ў галіне выяўленчага і тэатральнага мастацтва, аматарскай творчасці, музейнай справы, выхавання моладзі.

Прэмія прысуджана аўтарскаму калектыву галоўнай дырэкцыі "Агенцтва тэлевізійных навін" Белтэлерадыёкампаніі ў складзе карэспандэнта спецыяльнага аддзела навін культуры Наталлі Бардзілоўскай, галоўнага рэжысёра Алега Даўгаполава і загадчыка аддзела навін культуры Міхаіла Равуцкага за стварэнне гісторыка-дакументальнага серыяла "Яны спявалі за Радзіму" і іншыя праекты, накіраваныя на патрыятычнае выхаванне моладзі.

Аўтарскі калектыў у складзе галоўнага навуковага супрацоўніка лабараторыі нелінейнай оптыкі Інстытута фізікі імя Б.І. Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Паўла Апанасевіча, першага намесніка генеральнага дырэктара ТАА "Магія святла" Сяргея Гінака, старшыні савета дырэктараў ЗАТ "Галаграфічная індустрыя" Леаніда Таніна ўзнагароджваецца прэміяй за значны ўклад у захаванне нацыянальных культурных традыцый і стварэнне візуальных вобразаў праваслаўных святынь з дапамогай галаграфічных тэхналогій.

Узнагароды ўдастоены аўтарскі калектыў Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета ў складзе галоўнага мастака Аляксандра Касцючэнкі і галоўнага рэжысёра Міхаіла Панджавідзэ за значныя дасягненні ў развіцці сучаснага опернага мастацтва і пастаноўку спектакля "Царская нявеста".

Сярод узнагароджаных таксама выкладчык кафедры манументальна-дэкаратыўнага мастацтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Антон Бельскі, які выканаў роспіс у храме Іаана Прадцечы Свята-Узнясенскага жаночага манастыра ў гарадскім пасёлку Баркалабава Быхаўскага раёна.

Прэміі ўдастоены калектыў Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага, які ўнёс значны ўклад у захаванне нацыянальных культурных традыцый і стварыў на высокім мастацкім узроўні спектакль "Пясняр", прысвечаны творчай дзейнасці Уладзіміра Мулявіна.

Узнагародай адзначаны калектыў Беларускага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра, які дасягнуў высокіх творчых поспехаў і ўнёс важкі ўклад у развіццё і папулярызацыю тэатральнага мастацтва. Лаўрэатам прэміі стаў калектыў Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны за значны ўклад у развіццё музейнай справы і патрыятычнае выхаванне насельніцтва.

У ліку ўзнагароджаных старшы выкладчык кафедры скульптуры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Канстанцін Касцючэнка, які стварыў манумент "Брама памяці" мемарыяльнага комплексу "Трасцянец" і іншыя творы манументальнага мастацтва, а таксама член грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз мастакоў" Анатоль Кузняцоў, удастоены гэтай узнагароды за шматгадовую творчую дзейнасць і стварэнне высокамастацкіх твораў жывапісу.

Прэмія прысуджана і ўзорнаму ансамблю "Аношкаўскія музыканты" Аношкаўскай дзіцячай школы мастацтваў Нясвіжскага раёна за мэтанакіраваную работу па захаванні нацыянальных мастацкіх традыцый і актыўную канцэртную дзейнасць.

Прыняцце ўказаў аб прысуджэнні прэмій з'яўляецца яркім сведчаннем пастаяннай увагі дзяржавы да пытанняў фарміравання ў беларускім грамадстве здаровай духоўнай атмасферы, развіцця беларускай культуры і мастацтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі