Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

8 Чэр 2016

Лукашэнка: Пры стварэнні адзінай інфармацыйнай прасторы важна захаваць Тэлерадыёвяшчальную арганізацыю СД

8 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць важным пры стварэнні адзінай інфармацыйнай прасторы захаваць Тэлерадыёвяшчальную арганізацыю Саюзнай дзяржавы, якая з'яўляецца асноўным каналам распаўсюджвання інфармацыі аб саюзным будаўніцтве. Аб гэтым ён заявіў 8 чэрвеня на пленарным пасяджэнні ІІІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У ліку прынцыпова важных тэм гэтага форуму кіраўнік беларускай дзяржавы назваў стварэнне адзінай інфармацыйнай прасторы.

Што датычыцца Тэлерадыёвяшчальнай арганізацыі Саюзнай дзяржавы, Аляксандр Лукашэнка лічыць, што "яе трэба не загубіць, а неабходна развіваць".

Ён нагадаў, што ў адрозненне ад беларускіх абласцей, дзе ў эфіры прысутнічаюць усе вядучыя расійскія тэлеканалы, на Расію вяшчае толькі адзін - "Беларусь 24", і тое не ўсюды. "Адкрыта скажу: ва ўмовах насычанасці расійскага медыяполя нашаму каналу патрэбна ваша падтрымка ў рэгіёнах", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. На яго думку, вельмі важна, каб расіяне ведалі, як на самай справе жывуць беларусы, каб атрымлівалі сапраўды аб'ектыўную інфармацыю.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі