Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

8 Jan 2018

Лукашэнка павіншаваў пераможцаў і прызёраў "Залатой шайбы"

8 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка павіншаваў пераможцаў і прызёраў рэспубліканскіх спаборніцтваў "Залатая шайба" ў час цырымоніі закрыцця XIV Каляднага міжнароднага турніру аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы асабіста паціснуў руку кожнаму з юных хакеістаў, якія прысутнічалі на ўзнагароджанні. XIV Калядны турнір унікальны тым, што адначасова з дарослымі ў сценах спарткомплексу "Чыжоўка-Арэна" спаборнічалі і юныя хакеісты. У ходзе фінальнага турніру "Залатой шайбы" гледачы ўбачылі нямала цікавых гульнявых камбінацый і запамінальных шайбаў. Маладыя хакеісты, у сваю чаргу, таксама маглі назіраць за майстэрствам вопытных ігракоў з сусветнымі імёнамі. Напрыклад, у Мінск прыехалі алімпійскія чэмпіёны Сяргей Святлоў з Расіі, Давід Моравец з Чэхіі і многія іншыя вядомыя спартсмены.

Падрыхтоўцы маладых хакеістаў у Беларусі ўдзяляецца асаблівая ўвага. Таму для юных ігракоў праведзеныя матчы сталі двайным святам. Юнакі змаглі не толькі прайсці кваліфікацыю рэгіянальных спаборніцтваў і выйсці ў фінал, што для многіх з іх ужо з'яўляецца сапраўдным дасягненнем, але і ўбачыць гульню майстроў і зорак мінулых гадоў на Калядным турніры.

Пакідаючы "Чыжоўка-Арэну" пасля ўзнагароджання, юныя ігракі адзначылі асаблівую спартыўную атмасферу, якая панавала ў гэтыя дні ў спарткомплексе, і выказалі жаданне ў наступным годзе таксама прыехаць на турнір.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі