Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

15 Ліс 2017

Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Анатоля Ярмоленку з 70-годдзем

Народны артыст Беларусі Анатоль Ярмоленка15 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Анатоля Ярмоленку з 70-годдзем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Ваш унікальны талент, артыстычныя здольнасці і адданасць любімай справе заслугоўваюць захаплення і павагі. У вашым выкананні песні, якія сталі шэдэўрамі беларускай эстрады, заўсёды гучаць шчыра і пранікліва, кранаюць сэрцы і натхняюць людзей", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што высокая ўнутраная культура, уменне данесці аўтарскую думку да шырокай аўдыторыі зрабілі Анатоля Ярмоленку і заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль "Сябры" папулярнымі ў розных кутках свету.

"Ваша творчая дзейнасць прайшла выпрабаванне часам і працягвае служыць эталонам прафесійнага майстэрства, стала культурным здабыткам Беларусі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі