Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

13 Жнв 2018

Лукашэнка павіншаваў беларускіх лёгкаатлетак з цудоўным выступленнем у марафоне на чэмпіянаце Еўропы

13 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў членаў нацыянальнай каманды Беларусі па лёгкай атлетыцы Вольгу Мазуронак, Марыну Даманцэвіч, Настассю Іванову і Ніну Савіну з цудоўным выступленнем у марафоне на чэмпіянаце Еўропы 2018 года. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы выказаў асаблівую ўдзячнасць лідару каманды Вользе Мазуронак. "Твая перамога ў асабістым і камандным заліках не толькі значны спартыўны рэзультат, але і яркі прыклад самаадданасці і мужнасці, на які павінны раўняцца будучыя чэмпіёны", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што каманда з гонарам прайшла цяжкае выпрабаванне на трасе ў Берліне і заваявала камандны кубак, пацвердзіўшы сілу беларускай лёгкаатлетычнай школы. "Вамі ганарыцца краіна!" - падкрэсліў беларускі лідар.

Ён таксама пажадаў спартсменкам моцнага здароўя і новых поспехаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі