Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

29 Май 2015

Лукашэнка пасадзіў дрэва ў ісламабадскім парку "Шакарпарыян"

29 мая, Ісламабад /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у цырымоніі пасадкі дрэва ў парку "Шакарпарыян" у Ісламабадзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Парк "Шакарпарыян" з'яўляецца гістарычным цэнтрам Ісламабада. З пенджабскай мовы яго назва перакладаецца як "салодкі" і "месца адпачынку". На заходняй вяршыне ўзгорка парку знаходзіцца Манумент Пакістана, побач з ім - Музей гісторыі Пакістана. Усходняя вяршыня - папулярны парк для адпачынку, прагулак, пікнікоў, дзе размешчаны сады. Па традыцыі тут высаджваюць сосны кіраўнікі дзяржаў, якія наведвалі Пакістан, у знак дружбы паміж краінамі. Дрэва, пасаджанае тут Аляксандрам Лукашэнкам, стала 125-м у гэтай алеі.

Аляксандр Лукашэнка пакінуў запіс у Кнізе ганаровых гасцей парку. "Уражаны ісламабадскім паркам "Шакарпарыян", які ўвасабляе адзінства Пакістана і яго шчыры намер жыць у згодзе з народамі Зямлі, - гаворыцца ў запісе. - Няхай дрэва, пасаджанае мной сёння, служыць добрым знакам дружалюбных адносін паміж Беларуссю і Пакістанам, іх дынамічнага развіцця і росквіту".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі