Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

7 Жнв 2026

Лукашэнка параіў беларусам прыгледзецца да "ізбінгу"

Лукашэнка параіў беларусам прыгледзецца да
Фота з архiва

7 жніўня, Вілейскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка параіў беларусам прыгледзецца да "ізбінгу" і актыўней набываць пустуючыя дамы, участкі ў невялікіх населеных пунктах, далей ад гарадской мітусні. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на нарадзе па пытаннях забеспячэння сельскага насельніцтва шырокім асартыментам тавараў пад поўную патрэбнасць, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што ў Беларусі развіваюць апорныя сельскія населеныя пункты - аграгарадкі і вялікія вёскі. Рамантуюць і будуюць новыя дарогі, пастаянна павышаюць патрабаванні да гандлёвага абслугоўвання ў вёсцы.

Прэзідэнт упэўнены, што ў будучым якраз аграгарадкі і вялікія вёскі (былыя цэнтры калгасаў і саўгасаў) застануцца і будуць развівацца. Для гандлю зручна, што яны знаходзяцца ў асноўным паблізу вялікіх дарог. А вось маленькія вёсачкі, магчыма, часткова знікнуць і пераўтворацца ў нейкія іншыя фарматы.

Адзін з іх - такі модны сучасны напрамак, як "ізбінг". Ён ужо атрымаў распаўсюджванне ў Беларусі, але ў асноўным пакуль за кошт расіян. Хоць Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да беларусаў, якія жывуць у гарадах, даўно заклікае набываць пустуючыя дамы, участкі ў невялікіх населеных пунктах, далей ад гарадской мітусні, дзе ёсць магчымасць і на зямлі папрацаваць, басанож пахадзіць, і дзяцей аздараўліваць, прывучаць іх да фізічнай актыўнасці. "Месцаў свабодных хапае", - заўважыў ён.

"Аказваецца, расіяне - яны Бацьку пачулі: скупляюць вось гэтыя ўчасткі. Тым больш у Беларусі развітая сістэма чыгункі, аўтамабільных дарог - усё ёсць. І яны пустуючыя хаты скупляюць, рамантуюць, у парадак прыводзяць, недзе зносяць, - сказаў Прэзідэнт. - А беларусы мяне не чуюць".

"Глядзіце, беларусы, прыйдзе час, будзеце рукамі разводзіць, але будзе позна", - папярэдзіў кіраўнік дзяржавы.

Размаўляючы з жырахамі Вілейскага раёна пасля нарады, Аляксандр Лукашэнка зноў вярнуўся да пытання аб куплі дамоў у сельскай мясцовасці. Прэзідэнт растлумачыў, чаму заклікае да гэтага беларусаў. "Вазьміце гэты прысядзібны ўчастак. Для чаго? Каб вы дзяцей, унукаў туды маглі прывесці, каб яны басанож па траве пахадзілі. Спытаю ў вас цяпер, і будзе 10% тых, хто па траве ходзіць басанож", - сказаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі