Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

11 Ліп 2017

Лукашэнка падтрымаў прапанову аб больш шырокім вывучэнні ў Беларусі кітайскай мовы

11 ліпеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падтрымаў прапанову аб больш шырокім вывучэнні ў Беларусі кітайскай мовы. Аб гэтым ён заявіў сёння на нарадзе па прыярытэтах знешняй палітыкі Беларусі на сучасным этапе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Абсалютна вас падтрымліваю. Усе вашы прапановы будуць не проста ўлічаны, па іх будуць прыняты рашэнні. Зрабіце, каб да верасня гэтыя ўсе рашэнні былі фармалізаваны, пачынаючы ад вывучэння кітайскай мовы (мы сапраўды тут спазняемся) аж да турызму, пра які тут гаварылі", - сказаў кіраўнік дзяржавы, рэагуючы на даклад пасла Беларусі ў КНР Кірыла Рудага.

У ліку праблем, якія стрымліваюць эфектыўнае развіццё супрацоўніцтва, дыпламат назваў моўны бар'ер. Гэта асабліва актуальна ў сувязі з тым, што ўсе допускі прадукцыі на рынак Кітая - заяўкі, кантракты - афармляюцца менавіта на кітайскай мове, але спецыялістаў у такой сферы недастаткова. "Сёння гэта ўжо становіцца неабходнасцю для ўсіх. У многіх краінах кітайская мова стала калі не нараўне з англійскай, то другой замежнай мовай. У сувязі з гэтым прапануецца павялічыць яе вывучэнне як у нашых школах, так і ва ўніверсітэтах", - сказаў пасол.

У цэлым, гаворачы аб супрацоўніцтве з Кітаем, дыпламат назваў гэту краіну самым хуткарастучым рынкам у свеце. Ёсць добрыя перспектывы для павелічэння паставак у КНР харчовых тавараў. Так, за мінулы час быў адкрыты допуск 36 беларускім малочным кампаніям. Напярэдадні адкрылі доступ 26 беларускім вытворцам ялавічыны і птушкі.

Кірыл Руды звярнуў увагу на праблемы ў пытанні сістэмы прысутнасці на рынку Кітая. Напрыклад, калі прадаваць тавар са склада ў Беларусі, а не самастойна ў КНР, то рэнтабельнасць продажаў складае 5-10 працэнтаў, максімум 20 працэнтаў. "У той жа час кітайскія кампаніі з кожнага літра малака, перапрадаючы яго ў КНР, атрымліваюць рэнтабельнасць 70 працэнтаў", - сказаў пасол.

Ён лічыць неабходным у сувязі з гэтым імкнуцца самастойна працаваць на кітайскім рынку, у тым ліку арганізоўваць разліў у КНР, рабіць упакоўку ў адпаведнасці з кітайскім патрабаваннем, самім уваходзіць у гандлёвыя сеткі, адкрываць прадстаўніцтвы.

Яшчэ адзін напрамак - экспарт турыстычных паслуг. "Кітай - буйнейшы ў свеце пастаўшчык турыстаў. Пасольствам знойдзены стратэгічны партнёр, прапрацоўваецца спрашчэнне візавага рэжыму. З верасня пойдуць першыя групы з новымі партнёрамі", - адзначыў Кірыл Руды. Ён таксама прапанаваў 2018 год у беларуска-кітайскіх адносінах аб'явіць Годам турызму, а таксама аб'явіць аналагічныя гады турызму паміж пабрацімскімі абласцямі і правінцыямі. Такім Годам турызму паміж Кітаем і Еўрасаюзам ужо аб'яўлены 2018-ы. "Можна ўключыцца ў еўрапейскія маршруты кітайскіх турыстаў, каб яны на 2-3 дні заязджалі ў Беларусь. У рамках гэтага лічу неабходным спрасціць пашпартны, мытны кантроль, палепшыць моўнае асяроддзе", - прапанаваў дыпламат.

Вядзецца работа па пашырэнні беларускай тэхнікі на кітайскім рынку. У сувязі з гэтым прапрацоўваецца атрыманне новых субсідый з шэрага правінцый, прапанаваны партнёры для стварэння сумесных прадпрыемстваў. Пасол таксама прапанаваў упарадкаваць прысутнасць замежных прадстаўніцтваў беларускіх дзяржарганізацый, у прыватнасці нарматыўна замацаваць за пасольствамі ў краінах знаходжання ўзгадненне адкрыцця і ліквідацыю такіх прадстаўніцтваў, а таксама назначэнне іх кіраўнікоў.

Кірыл Руды таксама бачыць перспектыву ў стварэнні зоны свабоднага гандлю паміж паркам "Вялікі камень" і КНР. "Спрашчэнне гандлёвага рэжыму можа павысіць прывабнасць парка і экспарту тавараў з яго ў Кітай", - сказаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі